Арэнал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэнал
Remove ads

Арэнал — вулькан у Коста-Рыцы, зьяўляецца адным з самых актыўных вульканаў плянэты. Лява вулькана рэгулярна сьцякае па склонах у даліну, і Арэнал час ад часу выкідвае ў неба распаленыя каменныя глыбы дыямэтрам да 7,5 мэтраў на вышыню 300 мэтраў.

Хуткія факты Вышыня, Краіна ...

29 ліпеня 1968 году адбылося апошняе вялікае вывяржэньне Арэналу, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон. Рэшты зьнішчэньня, выкліканага вульканам, бачныя і да сёньняшняга дня. Пры гэтым вывяржэньні загінула 87 чалавек.

Да першага пакарэньня ў 1937 годзе ніхто нават і не здагадваўся пра вульканічнае паходжаньне гары вышынёй у 1633 мэтры, акрамя таго вулькан тады быў амаль што цалкам пакрыты расьлінами і дрэвамі. Лічыцца, што Арэнал праяўляў сваю актыўнасьць і раней, але не выказваў актыўнай вульканічнай дзейнасьці на працягу апошніх 400 гадоў. Кожны год вышыня вулькана павялічваецца на некалькі мэтраў у выніку выхаду лавы на паверхню кратэра.

Назіраць за лявай вулькана найлепш ноччу з назіральных пляцовак і дыстанцыі каля двух кілямэтраў. Туры з гідам можна заказаць у Ля Фартуне.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Арэналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads