Асалінэюм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыяна́льны інстыту́т імя́ Асалі́нскіх (па-польску: Zakład Narodowy im. Ossolińskich), або Асалінэюм (па-польску: Ossolineum) — навуковая і культурніцкая ўстанова Польшчы. Заснаваны ў 1817 року графам Юзэфам Максымільянам Асалінскім у Львове ў памяшканьні колішняга кляштару сёстраў ордэну кармэлітак абутых.


Бібліятэка Асалінскіх налічвала кнігі з калекцыяў графаў Любамірскіх, Сапегаў, Скарбкаў(pl) і іншых прыватных збораў. У 1827 року на аснове бібліятэкі было створана польскае навукова-дасьледніцкае таварыства «Асалінэюм», або «Інстытут Асалінскіх». У аўстра-вугорскі пэрыяд таварыства стала цэнтрам польскага навуковага жыцьця падобна да ўкраінскага Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі(uk). Да 1939 року пры ім дзейнічалі таксама выдавецтва і музэй імя Любамірскіх(pl).
Пад час савецкай акупацыі(uk) ў 1939 року Інстытут Асалінскіх быў зачынены. За нямецкай акупацыяй на аснове ягоных фондаў была створаная Дзяржаўная бібліятэка Львова (па-нямецку: Staatsbibliothek Lemberg), а частка калекцыі перавезеная ў Кракаў.
У 1947 року 30% фондаў было перададзена Польскай народнай рэспубліцы. Зборы былі адкрытыя для чытачоў ва Ўроцлаве ў верасьні таго ж року. Наўзамен у Львове заснаваная Нацыянальная бібліятэка(uk) імя Васіля Стэфаніка.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх
- Выдавецтва Асалінэюм
- Як паўставаў львоўскі Асалінэюм
- Эвакуацыя польскіх збораў са Львова ў 1944 року
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads