Асобная служба актыўных мерапрыемстваў
спэцпадразьдзяленьне памежных войскаў Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) — орган спэцпрызначэньня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі для барацьбы з тэрарызмам.
Remove ads
Мінуўшчына
АСАМ сфармаваная 31 траўня 1993 року. Ейным першым кіраўніком стаў Генадзь Нявыглас. За ўвесь пэрыяд існаваньня спэцпадразьдзяленьня ягоныя супрацоўнікі затрымалі больш за 1000 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і 6000 нелегальных транзытных мігрантаў. Зь незаконнага звароту выдалена больш за 30 адзінак вагняпальнай зброі, каля 13 000 адзінак боепрыпасаў, значныя аб’ёмы наркатычных і псыхатропных рэчываў[1].
У сувязі зь міграцыйным крызісам на мяжы Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (а таксама яе начальнік Ігар Кручкоў) 2 сьнежня 2021 году была ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. Таксама службу ды Кручкова ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[3]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[4][5].
- Нагрудны знак АСАМ зь 2020 году
Remove ads
Задачы

АСАМ выконвае наступныя задачы[6]:
- збор інфармацыі пра варожую дзейнасьць на дзяржаўнай мяжы і ў пунктах пропуску церазь яе спэцслужбаў замежных дзяржаваў, экстрэмісцкіх і злачынных груповак, а таксама барацьба зь імі;
- абарона ў экстрэмальных умовах памяшканьняў, транспартных сродкаў ды іншых аб’ектаў апэратыўных органаў;
- правядзеньне выведвальна-пошукавых мерапрыемстваў;
- забесьпячэньне бясьпекі мерапрыемстваў пад эгідай пагранічнага камітэту;
- вызваленьне закладнікаў зь ліку вайскоўцаў пагранічнай службы;
- удзел у правядзеньні спэцыяльных мерапрыемстваў, зьвязаных з рэалізацыяй канкрэтнай апэратыўнай інфармацыі, інфармацыі ўзаемадзейных праваахоўных органаў;
- удзел у вышуку і затрыманьні ўзброеных суполак і асобаў, якія перайшлі ці спрабуюць перайсьці граніцу;
- гарантаваньне бясьпекі кіраўніцтва пагранічнай службы ў часе паездак па краіне і за мяжу;
- гарантаваньне бясьпекі апэратыўнага складу пагранічнай службы пры правядзеньні мерапрыемстваў на дзяржаўнай граніцы;
- гарантаваньне асабовай бясьпекі вайскоўцаў Пагранічных сілаў і сябраў іхніх сем’яў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads