Асьмір Бегавіч

басьнійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Асьмір Бегавіч
Remove ads

Асьмір Бегавіч (па-басьнійску: Asmir Begović; нар. 20 чэрвеня 1987 году, Трэбіне, СФР Югаславія) — басьнійскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Лэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Бегавіч падпісаў моладзевы кантракт з «Портсмутам» у 2003 годзе. За час знаходжаньня ў клюбе некалькі гадоў правёў у арэндах у клюбах «Лювіерус», «Макэлсьфілд Таўн», «Борнмут» і «Ёвіл Таўн». 23 лістапада 2009 году Асьмір быў адкліканы назад у «Портсмут» з-за траўмы асноўнага брамніка клюбу, Дэйвіда Джэймза. Па вяртаньні ў клюб згуляў 15 мачтах падчас сэзону 2009—2010 гадоў.

На 1 лютага 2010 году Бегавіч падпісаў кантракт з клюбам «Сток Сіці» на чатыры з паловай гады. Трансфэр абыйшоўся «ганчарам» у 3,25 млн фунтаў[4]. Дэбютаваў у новым клюбе ў гульні супраць «Чэлсі» 25 красавіка 2010 году, замяніўшы траўмаванага Томаса Сёрэнсэна на 35-й хвіліне[5].

Міжнародная

Асьмір нейкі час правёў у складзе моладзевай зборнай Канады, бо разам з бацькамі зь дзесяці гадоў жыў у гэтай краіне. Таму меў намер выступаць за нацыянальную зборную гэтай краіны. Аднак 21 жніўня 2009 году Асьмір прыняў выклік у зборную Босьніі і Герцагавіны на матчы супраць зборнай Армэніі й Турэччыны. Аднак дэбютаваў толькі ў наступных матчы супраць зборнай Эстоніі[6].

Remove ads

Дасягненьні

«Чэлсі»:

«Карабах»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads