Зборная Эстоніі па футболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальная каманда Эстоніі па футболе — нацыянальная зборная Эстоніі, якая рэпрэзэнтуе краіну на міжнародных футбольных спаборніцтвах. Удзельнікаў зборнай вызначае галоўны трэнэр Эстонскай футбольнай асацыяцыі (EJL). Хатнія матчы зборнай праводзяцца ў Таліне на стадыёне «А. Ле Кок Арэна».

Хуткія факты Фэдэрацыя, Канфэдэрацыя ...

Першы матч зборная Эстоніі правяла ў 1920 супраць зборнай Фінляндыі, атрымаўшы ў Хэльсынках паразу 6:0. Аднойчы Эстонія брала ўдзел у Алімпійскіх гульнях — улетку 1924 року; у чэмпіянатах сьвету або Эўропы ня ўдзельнічала ні разу.

Першы пасьля вялікага перапынку, выкліканага акупацыяй Эстоніі Саветамі, міжнародны матч адноўленая зборная правяла 3 чэрвеня 1992 року ў Таліне супраць Славеніі, ён завяршыўся нічыйным лікам 1:1.

Найбольшую колькасьць выступаў за зборную Эстоніі мае Мартын Рэйм (157), па гэтым паказьніку ён трымаў эўрапейскі рэкорд да лістападу 2009 року. Найбольш пасьпяховы бамбардзір — Андрэс Опэр (38 мячоў).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Зборная Эстоніі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads