Асэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Асэр
Remove ads

Асэр (па-француску: Auxerre) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Ёна ў рэгіёне Бургундыя-Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Бургундыя), на рацэ Ёне.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Назва Асэра адбываецца ад лацінскага Autissiodurum. Ён быў значным цэнтрам і ў гальскія, і ў рымскія часы. Біскуп Герман Асэрскі ў V стагодзьдзі заклаў саборную царкву, існы будынак якой будавалася з XI па XVI стагодзьдзі, пераважна ў гатычным стылі. Яна знакамітая сваімі вітражамі XIII стагодзьдзя. Паралельна сабору ішло будаўніцтва й царквы сьв. Яўсевія. Эпіскапская пахавальня разьмешчана ў крыпце царквы Сэн-Жэрмэн IX стагодзьдзя, у ёй таксама спачываюць сьвятыя мошчы біскупа Аарана Асэрскага.

У раньнім Сярэднявеччы горад быў цэнтрам аднайменнай эпархіі. Біскупы Асэра валодалі функцыямі графа й біскупа адначасова. Пры гэтым біскупы давалі ф’ефы сэньёра, беручы зь іх даніну. У VIII—IX стагодзьдзі было створана графства Асэр. У XI стагодзьдзі яно апынулася аб’яднана з графствамі Нэвэр і Танэр. Аб’яднаньне захоўвалася да другой паловы XIII стагодзьдзя.

У 1273 годзе графства пасродкам шлюбу перайшло пад кіраваньне Жана I дэ Шалён, сэньёра дэ Рашфор, які стаў родапачынальнікам дома Шалён-Асэра. У 1370 годзе Жан IV дэ Шалён-Асэр прадаў графства Асэра каралю Францыі за 31 000 ліўраў. Канчатковае далучэньне Асэра да Францыі адбылося толькі ў 1490 годзе.

Remove ads

Славутасьці

У Асэры вырабляецца віно шаблі́.

Спорт

У горадзе месьціцца футбольны клюб «Асэр».

Вонкавыя спасылкі

Асэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads