Атанасаўскі сымбаль веры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Атанасаўскі сымбаль веры
Remove ads

Атана́саўскі Сымбаль ве́ры (па-лацінску: Symbolum Quicumque) — старажытны хрысьціянскі сымбаль веры.

Thumb
Сыма Тарначэнсыс (лац. Symo Tornacensis), «Трактат пра Symbolum Quicumque» (лац. «Tractatus super Symbolum Quicumque»).

Аўтарства

Традыцыйна ў каталіцтве прыпісваўся сьв. Атанасу Александрыйскаму, які жыў у IV стагодзьдзі і пісаў грэцкай мовай.

Упершыню аўтарства сьв. Атанаса Вялікага было пастаўленае пад сумнеў у 1642 року ў працы галяндзкага кальвініста Г. Восіюса[1], якога падтрымалі мноства навукоўцаў. Аргумэнты супраць аўтарства Атанаса былі наступнымі: адсутнічае грэцкі тэкст сымбалю; ніхто з грэцкіх Айцоў гэты сымбаль веры не цытуе і нават ня згадвае (першыя згадкі ў грэкаў «Quicumque vult» датаванае XII стагодзьдзем); сам Атанас быў строгім заступнікам толькі аднаго сымбалю — Нікейскага; сымбаль утрымлівае філіёквэ, якое, хоць і сустракаецца ў творах Атанаса[2], яшчэ не ўвайшло ў шэраг шырока абмяркоўваных дагматаў веры.

Сымбаль веры мае заходняе паходжаньне. У цяперашні час існуе мноства гіпотэзаў прыналежнасьці сымбалю — Амбросі Мэдыялянскі, Аўгустын, Вікенці Лярынскі, Іляры Піктавійскі, Яўсэбіюш Кесарыйскі, яп. Вярцэльскі (IV ст.) і інш.[1], аднак пытаньне аўтарства дагэтуль невырашанае, бо ў творах вышэйназваных аўтараў няма ні цытатаў з гэтага сымбалю, ні ягоных згадак. Выяўленьне ў 1940 року невядомай дагэтуль работы Вікенція Лярынскага, мова якой выключна падобная да мовы Атанасаўскага сымбалю, спарадзіла вэрсію пра прыналежнасьць сымбалю Вікенцію Лярынскаму або ягоным вучням[3]. Таксама невядомы час зьяўленьня сымбалю. Шэраг дасьледчыкаў прапаноўваў датаваньні «не раней за 430 рок», «пэрыяд да зьяўленьня нестарыянства», «533 рок»[1].

Найранейшы рукапіс, які месьціць «Quicumque vult» — рукапіс «казаней пад імем сьвятога Анастаса». На думку Г. Морэна, ягонае аўтарства належыць Цэзару Арльскаму. Ён захоўваецца ў эпархіяльнай Кельнскай бібліятэцы (Г. Марэн датаваў яе IX стагодзьдзем)[4][5].

Remove ads

Зьмест

Сымбаль зьмяшчае абвяржэньне шматлікіх ерасей першых стагодзьдзя хрысьціянства, галоўным чынам арыянства, нестарыянства, монафізыцтва. У тэкст сымбалю ўваходзіць філіёквэ, што даказвае ягонае зьяўленьне ў позьняй Заходняй царкве.

Выкарыстаньне

Практыка літургічнага выкарыстаньні «Quicumque vult» ўзыходзіць прыкладна да IX стагодзьдзя.

Тэкст Атанасаўскага Сымбалю веры ўжываецца ў набажэнстве Рыма-каталіцкай царквы ў складзе Літургіі гадзін. Акрамя таго, яго выкарстоўваюць у набажэнствах англіканцы і лютэранцы. У праваслаўнай царкве Атанасаўскі Сымбаль веры не выкарыстоўваецца.

Тэкст

Больш інфармацыі Лацінскі тэкст, Беларускі тэкст ...
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads