Нікейскі сымбаль веры

хрысьціянскі сымбаль веры From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікейскі сымбаль веры
Remove ads

Ніке́йскі сы́мбаль ве́ры — сымбаль і вызначэньне веры, якое найбольш шырока выкарыстоўваюцца ў хрысьціянскай літургіі.

Хуткія факты Падкляса ад, Названа ў гонар ...

Быў названы ў гонар горада Нікеі (цяпер горад Ізьнік на тэрыторыі Турцыі) на Першым Сусьветным Саборы, які быў праведзены там у 325 годзе. Прызнаны Каталіцкай Царквой, Праваслаўнай Царквой, Царквой Усходу, усходніх праваслаўных цэркваў, Англіканскай царквой, і многімі пратэстанцкімі дэнамінацыямі. У бізантыйскім абрадзе заўсёды сьпяваецца падчас на Літургіі, непасрэдна папярэднічае анафары (Эўхарыстычнай малітве), а таксама штодня чытаецца вечарам, а таксама на розныя іншыя нагоды. У Рымска-каталіцкай Царкве, ёсьць часткай веры, яго вызнаньне патрабуецца ад тых, хто ажыцьцяўляе важныя функцыі ў Касьцёле.

Апостальскі сымбаль веры, які зьяўляецца больш позьняй вэрсыяй Нікейскага, шырока прыняты на Захадзе, але не выкарыстоўваецца на Ўсходзе. Адзін з гэтых двух сымбаляў веры чытаецца ў Каталіцкай царкве падчас імшы адразу пасьля пропаведзі ва ўсе нядзельныя й урачыстыя службы.

Remove ads

Характарыстыка

Ёсьць некалькі вызначэньняў для двух формаў Нікейскага сымбаля веры, некаторыя зь іх маюць амаль падобнае значэньне:

  • Нікейскі сымбаль веры альбо сымбаль Нікейскага веравызнаньня выкарыстоўваецца да першапачатковага варыянту, прынятага на Першым Нікейскім Саборы (325), які ў перагледжанай варыянце быў прыняты першым Канстантынопальскім Саборам (381), у лацінскай вэрсыі зьмяшчае фразу «Deum de Deo» і Fіlіoque, у армянскай вэрсыі не ўключае ў сябе фразу «і ад Сына», але ўключае «Бога ад Бога» і многія іншыя фразы.
  • Нікейска-Канстантынопальскі сымбаль веры звычайна значыць перагледжаны Канстантынопальскі варыянт (381) альбо больш позьняю лацінскую вэрсыю.
  • Сымбаль Веры звычайна значыць перагледжаны Канстантынопальскі варыянт 381 году, які прыняты ў праваслаўных цэркваў, дзе гэты адзіны сымбаль выкарыстоўваць у літургіі.
  • Вызнаньне веры 318 айцоў адносіцца канкрэтна да вэрсыі, прынятай ў Нікеі ў 325 годзе (таму што 318 біскупаў прыняло удзел у Першым Нікейскім саборы).
  • Вызнаньне веры 150 айцоў адносіцца канкрэтна да вэрсыі, прынятай ў Канстантынопалі ў 381 годзе (150 біскупаў прыняло удзел у Першым Саборы ў Канстантынопалі).

У музычных творах, асабліва ў тых, што сьпяваюцца на латыні, як правіла, называюць першым словам, Сымбаль.

Remove ads

Гісторыя

Сымбаль веры быў распрацаваны для вызначэньня крытэрыю правільнай веры падчас канфлікту аб дактрыне: прыняцьце альбо адмова ад веравызнаньня служыла адрозьненьнем вернікаў і адмоўляючых канкрэтную дактрыну альбо набор дактрын. Па гэтай прычыне веравызнаньне называлася па-грэцку σύμβολον, слова, якое азначала палову зламанага прадмета, якая, пры слажэньні разам з другой паловай, правярала асобу прад’яўніка. Грэцкае слова запазычалася ў лацінскаю мову «Symbolum» і стала значыць зьнешні знак чагосьці.

Нікейскі сымбаль веры быў прыняты ў часу спаборніцтва з арыянамі. Арый, лівійскі прэсьвітар ў Александрыі, заявіў, што хоць Сын Божы меў Боскую сутнасьць, але Ён быў створанай істотай і, такім чынам, ня быў су-роўным з Айцом, і «быў час, калі Яго не было.» Гэта зрабіла Езуса ніжэйшым за Айца, і стварала праблемы для зараджаючагася вучэньня пра Тройцу. Вучэньне Арыя выклікала сур’ёзны крызыс у хрысьціянстве.

Нікейскі сымбаль веры, прыняты ў 325 годзе, відавочна пацьвярджае сумеснае Боскую сутнасьць Сына разам з Айцом, ужываючы да Іх тэрмін «Адзінасутныя». Рэдакцыя 381 году кажа аб Сьвятым Духу, Які годны пакланеньні й хвале разам з Айцом і Сынам. Атанасаўскі сымбаль веры значна больш падрабязна апісвае адносіны паміж Айцом, Сынам і Духам Сьвятым. У Апостальскім сымбалі веры не даецца ніякіх відавочных заяў пра Боскасьць Сына й Сьвятога Духа, але, традыцыйна лічыцца, што ў ім гэтае вучэньне маецца на ўвазе.

Remove ads

Першапачатковы выгляд

Нікейскі сымбаль веры быў упершыню прыняты ў 325 годзе на Першым Нікейскім Саборы. У той час, тэкст скончваўся словамі «Мы верым у Духа Сьвятога», пасьля чаго дадавалася анатэма.

У Копткай царкве існуе традыцыя, што аўтарам тэксту першапачатковага сымбалю веры быў Папа Афанасій Александрыйскі. Таксама існуюць меркаваньні, што Нікейскі сымбаль веры быў распрацаваны ў Кесарыі, важным цэнтры раньняга хрысьціянства. Неўзабаве пасьля Нікейскага сабора былі распрацаваны новыя формулы веры для супрацьдзеяньня новым формам арыянства.

Нікейска-Канстантынопальскі сымбаль веры 381 году

Традыцыйна лічыцца, што на Другім Сусьветным Саборы, які быў праведзены ў Канстантынопалі ў 381 годзе, быў дададзены разьдзел пасьля словоў: «Мы верым у Сьвятога Духа», які пасьля стаў прадметам спрэчак і Вялікага расколу паміж праваслаўем і каталіцтвам.

Трэці Сусьветны Сабор (Эфескі Сабор у 431) пацьвердзіў першапачатковую вэрсыю Нікейскага сымбаля веры 325 году й заявіў, што «незаконным для любога чалавека зьяўляецца прапаведаваць, альбо пісаць, альбо распаўсюджваць іншыя веравызнаньні замест тых, што былі ўсталяваны сьвятымі айцамі, сабранымі Духам Сьвятым ў Нікеі ў 325 годзе».

У наступнай табліцы паказаны першапачатковы Сымбаль веры, прыняты ў Нікеі, а таксама тэкст Сымбаля веры ў рэдакцыі 381 году. Тэкст, які адсутнічаў ў вэрсыі 325 году, але прысутнічае ў рэдакцыі 381 году паказаны курсівам; тэкст, які прысутнічае ў вэрсыі 325 году, але быў зьменены ў 381 годзе, дадзены ў дужках.

Больш інфармацыі Рэдакцыя сабора ў Нікеі (325), Рэдакцыя сабора ў Канстанцінопалі (381) ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads