Атлетыка Насьяналь Медэін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Атле́тыка Насьяна́ль» (па-гішпанску: Atlético Nacional) — калюмбійскі футбольны клюб з гораду Медэіну. Быў створаны ў 1947 годзе Люісам Альбэртам Вільегасам Лёпэсам, які да гэтага кіраваў футбольнай лігай у правінцыі Ант’ёкія. Згодна зь зьвесткамі арганізацыі КОНМЭБОЛ «Атлетыка Насьяналь» мае найвялікшую колькасьць заўзятараў у Калюмбіі[1]. Свае хатнія матчы дружына клюбу ладзіць на стадыёне імя Атанасьё Хірардоту. На гэтай жа спартовай пляцоўцы гуляе іншы медэінскі клюб — «Індэпэнд’ентэ». Матчы паміж памянёнымі камандамі маюць назву Эль-Клясыка Паіса. Гэтае супрацьстаяньне ёсьць адным з самых вядомых у краіне[2]. Іншымі галоўнымі супернікамі клюбу ёсьць «Мільянарыяс» і «Амэрыка».
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Калюмбіі: 17
- 1954, 1973, 1976, 1981, 1991, 1994, 1999, 2005–I, 2007–I, 2007–II,
- 2011–I, 2013–I, 2013–II, 2014–I, 2015–II, 2017–I, 2022–I, 2024–II
- Уладальнік Кубка Калюмбіі: 7
- 2012, 2013, 2016, 2018, 2021, 2023, 2024
- Пераможца Супэрлігі Калюмбіі: 3
- 2012, 2016, 2023
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2
- 1989, 2016
- Пераможца Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 1
- 2017
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads