Мільянарыяс Багата

калюмбійскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Мільянарыяс Багата
Remove ads

«Мільяна́рыяс» (па-гішпанску: Millonarios) — калюмбійскі футбольны клюб з гораду Багаты. Гэта адзін з самых пасьпяховых і знакавых клюбаў краіны, які ёсьць адным з самых папулярных ня толькі ў Калюмбіі, але і ў Паўднёвай Амэрыцы. З моманту свайго стварэньня ў 1948 годзе «Мільянарыяс» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Калюмбіі. Галоўнымі супернікамі клюбу з Багаты ёсьць «Індэпэнд’ентэ Санта-Фэ», «Атлетыка Насьяналь» ды калійскія клюбы «Дэпартыва» і «Амэрыка». Свой першы тытул каманда здабыла ў 1949 годзе і паўтарыла свой посьпех у некалькі наступных гадах. У той час за багатыйцаў гуляў знакаміты аргентынскі нападнік Альфрэда Дзі Стэфана.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У 1937 годзе група навучэнцаў з прыватнай каталіцкай школы імя Сан-Барталямэ, якая месьцілася ля пляцу Балівара ў гістарычным цэнтры сталіцы, пастанавіла стварыць футбольную каманду з мэтай гуляць матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду. Свае першыя матчы дружына ладзіла на тэрыторыі маёнтку Ля-Мэрсэд, які належыў школе ў той час. Частка гульцоў мелася назваць каманду «Ўніён Хувэнтуд» (бел. Моладзевы зьвяз), але іншая частка аддавала перавагу назьве «Ўніён Багатана» (бел. Багатыйскі зьвяз). Гульцы вырашылі чаргаваць назву ад матчу да матчу, але, у рэшце рэшт, яны спыніліся на назве «Хувэнтуд Багатана», якая спалучала абодва варыянты.

Цягам годам клюб набыў папулярнасьць і быў запрошаны на міжнародныя гульні ў Панаму ў якасьці нацыянальнай зборнай Калюмбіі. На гэтых гульнях краінаў Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну каманда здабыла бронзавыя мэдалі. У 1939 годзе за клюб гулялі тры аргентынскія футбалісты, што стала першым выпадкам, калі замежнікі абаранялі колеры клюбу з Багаты. У 1946 годзе клюб аб’яднаўся з клюбам «Дэпартыва Мунісыпаль», у выніку чаго ўтварыўся «Мільянарыяс». Клюб вельмі значна скарыстаўся страйкам футбалістам у аргентынскім футболе ў 1948 годзе, гэтак да каманды далучыліся Альфрэда Дзі Стэфана, Альфрэда Пэдэрнэра, Нэстар Росі ды іншыя. Акрамя некалькіх перамог у нацыянальным першынстве «Мільянарыяс» у сакавіку 1952 году наведаў Гішпанію, дзе на Сант’яга Бэрнабэў выгулялі мадрыдзкі «Рэал» зь лікам 4:2[1][2]. На думку некаторых адмыслоўцаў гэтая калюмбійская каманда была найлепшай у сьвеце напачатку 1950-х гадоў.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Калюмбіі: 16
1949, 1951, 1952, 1953, 1959, 1961, 1962, 1963, 1964, 1972
1978, 1987, 1988, 2012–II, 2017–II, 2023–I
  • Уладальнік Кубка Калюмбіі: 3
1953, 2011, 2022
  • Пераможца Супэрлігі Калюмбіі: 2
2018, 2024

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads