Атолава

возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Атолава
Remove ads

Ато́лава — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Загор’е. Належыць да групы Ўшацкіх азёр.

Возера
Атолава
Thumb
Панарама Атолава
Возера Атолава
КраінаБеларусь
Плошча8,2 км²
Плошча вадазбору318 км²
Максымальная глыбіня16,4 м
Найбольшая даўжыня9,4 км
Найбольшая шырыня2,2 км
Даўжыня берагавой лініі38,8 км
Вышыня над узроўнем мора125 м[1]
Аб’ём вады27,9 млн м³
Каардынаты55°8′25″ пн. ш. 28°55′37″ у. д.
Атолава на мапе Беларусі
Thumb
Атолава
Атолава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча Атолава складае 8,2 км². Найбольшая глыбіня возера — 16,4 м. Даўжыня возера — 9,4 км, найбольшая шырыня — 2,2 км. Даўжыня берагавой лініі — 38,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 27,9 млн м³, плошча вадазбору возера — 318 км².

Катлавіна возера мае некалькі плёсаў. Схілы пераважна высокія, месцамі тэрасаваныя. На паўднёвым усходзе схілы нізкія, забалочаныя. Берагі возера высокія. У паўночнай і паўночна-заходняй частцы берагі зьліваюцца з схіламі. Таксама на поўначы і паўночным захадзе разьмяшчаецца озавая града, вышыня якой складае 30—35 м.

Дно вадаёма мае ўпадзіны і мелі. Уздоўж берагоў дно пяшчанае, у паўночна-заходнім плёсе — камяністае і пяшчана-галечнікавае, на глыбінях — сапрапэлістае.

Атолава мае 7 выспаў, агульная плошча якіх складае 0,3 км².

У паўночна-заходнім і паўднёвым плёсах расьліннасьць утварае паласу шырынёй да 200 м.

Возера злучанае пратокамі з азёрамі Ліпна і Чорная Ўрода. Праз возера працякае рака Дзіва.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads