Атэнскі ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Атэнскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Кападыстрыі (па-грэцку: Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο ΑθηνώνΕθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών). часта называецца проста Атэнскі ўнівэрсытэт — найстарэйшы з ВНУ Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер зьяўляецца другой паводле велічыні вышэйшай навучальнай установай пасьля Ўнівэрсытэту Арыстоцеля ў Тэсалёніках.
Гісторыя

Атэнскі ўнівэрсытэт быў заснаваны 3 траўня 1837 году і разьмешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым з унівэрсытэтаў ня толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходня-міжземнаморскім рэгіёне і меў 4 факультэты: тэалёгіі, права, мэдыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафэсары.
Перад тым, як унівэрсытэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзыдэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыя, ён быў вядомы пад назвай Отана — паводле імя першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 году заняткі былі перанесеныя ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудаваньня выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Гансэн — вядомы таксама як аўтар Атэнскай трылёгіі, якую акрамя ўнівэрсытэту складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.
Адна з асноўных зьменаў у структуры ўнівэрсытэту адбылася ў 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты — мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў катэдры матэматыкі і фізыкі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створаная катэдра хіміі, а школа фармацыі была пераназваная ў катэдру фармацыі.
У пэрыяд паміж 1895 і 1911 гг. унівэрсытэт штогод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны колькасьць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, зьявілася неабходнасьць увесьці ўступныя экзамэны, і пачынаючы з 1927—1928 навучальнага году экзамэны былі ўведзеныя на ўсіх факультэтах. З 1954 году па просьбе ўнівэрсытэту колькасьць студэнтаў вызначалася квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Remove ads
Структура ўнівэрсытэту
Інстытут тэалёгіі
- Факультэт тэалёгіі
 - Факультэт сацыяльнай тэалёгіі
 
Інстытут філязофіі
- Факультэт філязофіі, пэдагогікі і псыхалёгіі
 - Факультэт гісторыі і археалёгіі
 - Факультэт філязофіі
 - Факультэт ангельскай філязофіі
 - Факультэт францускай філязофіі
 - Факультэт нямецкай філязофіі
 - Факультэт італа-гішпанскай філязофіі
 - Факультэт турэцкай філязофіі
 - Факультэт тэатральных мастацтваў
 - Факультэт музычных мастацтваў
 - Факультэт славянскай філязофіі
 
Мэдыцынскі інстытут
- Мэдыцынскі факультэт
 - Стаматалягічны факультэт
 - Фармацэўтычны факультэт
 - Факультэт сястрынскай справы
 
Інстытут права, эканомікі і палітычных навук
- Факультэт права
 - Факультэт эканамічных навук
 - Факультэт палітычных навук і дзяржаўнага кіраваньня
 
Інстытут натуральных навук
- Факультэт фізыкі
 - Факультэт біялёгіі
 - Факультэт геалёгіі
 - Факультэт хіміі
 - Факультэт матэматыкі
 - Факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацыяў
 
Незалежныя факультэты
- Факультэт фізвыхаваньня
 - Факультэт пачатковай адукацыі
 - Факультэт камунікацыяў і мас-мэдыя
 - Факультэт філязофіі і гісторыі навукі
 
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads