Атэнская акадэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Атэнская акадэмія (па-грэцку: Ακαδημία Αθηνών) — нацыянальная акадэмія Грэцыі і найбуйнейшая навукова-дасьледчая ўстанова ў краіне, працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Remove ads
Дзейнасьць
Атэнская акадэмія была заснавана 18 сакавіка 1926 году і сваёй назвай абавязана старажытнай Акадэміі Плятона. Афіцыйны статут акадэміі быў замацаваны дзяржаўнай пастановай ад 1929 году з асобнымі зьменамі і дапаўненьнямі гэтая пастанова дзейнічае і да гэтага дня, згодна зь ёй асноўнымі кірункамі дзейнасьці Нацыянальнай акадэміі Грэцыі зьяўляюцца:
- натуральныя навукі;
- мастацтва;
- мараль і палітычныя навукі.
Пад эгідай Атэнскай акадэміі працуе 12 навукова-дасьледчых цэнтраў, 10 навукова-дасьледчых аддзяленьняў і цэнтральная бібліятэка імя Яаніса Скітурыса. У 2002 годзе быў створаны Фонд біямэдыцынскіх дасьледаваньняў Атэнскай акадэміі. Грэцкі інстытут Бізантыйскіх і пост-Бізантыйскіх дасьледаваньняў, таксама функцыянуе пад кіраўніцтвам Акадэміі.
Remove ads
Галоўны корпус
Галоўны корпус Атэнскай акадэміі знаходзіцца паміж вул. Панапістыму (вул. Унівэрсытэцкая) і вул. Акадыміяс (вул. Акадэмічная) у Атэнах. Разам з Атэнскім унівэрсытэтам і Нацыянальнай бібліятэкай Грэцыі ён зьяўляецца часткай так званай нэаклясычнай Атэнскай трылёгіі, створанай у 1859 г. па праекце дацкага архітэктара Тэафіла фон Гансэна.
Сродкі для будаўніцтва Атэнскай акадэміі былі дадзены магнатам Сымонам Сінасам, першы камень быў урачыста закладзены 2 жніўня 1859 г. З 1861 г. будаўніцтва вялося хуткімі тэмпамі пад кіраўніцтвам Эрнста Зілера, але ўнутрыдзяржаўная нестабільнасьць, а потым і зьвяржэньне караля Атона перашкаджалі будаўніцтву, пакуль яно не было спынена ў 1864 годзе.
Работы былі адноўлены толькі ў 1868 годзе. Але канчатковае завяршэньне адбылося толькі ў 1885 г., выдаткі на будаўніцтва склалі 2 843 319 залатых драхмаў. Скульптуры былі створаны грэкам Леанідасам Дросісам, у той час як фрэскі і мастацкае афармленьне выканаў аўстрыец Крыстыян Грайпэнкэрл.
20 сакавіка 1887 году Эрнст Зілер здаў галоўны корпус прэм’ер-міністру Харыляасу Трыкупісу, але з-за адсутнасьці Нацыянальнай акадэміі, будынак спачатку перадалі нумізматычнаму музэю да заканчэньня будаўніцтва для яго памяшканьня ў 1890 годзе. У 1914 г. тут знаходзіўся Бізантыйскі музэй і Дзяржаўны архіў. Нарэшце, 24 сакавіка 1926 году будынак быў перададзены навастворанай Атэнскай акадэміі.
Remove ads
Асобныя акадэмікі
- Арыстовуляс Манэсіс
- Костыс Палямас
- Ксэнафон Залётас
- Канстанцін Цацас
- Маноліс Калямірыс
- Міхаіл Стасінопуляс
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads