Ахалцыхэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ахалцыхэ (па-грузінску: ახალციხე) — горад на поўдні Грузіі, адміністрацыйны цэнтар Ахалцыскага раёну і краю Самцхе-Джавахэці. Насельніцтва на 2016 год — 15 000 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў першай палове XII стагодзьдзя. З XIV стагодзьдзя і да 1580-х гадоў зьяўляўся цэнтрам культуры, палітыкі й эканомікі вобласьці Самцхе-Джавахэці й рэзыдэнцыяй атабэгаў з роду Джакэлі. У 1579 годзе трапіў пад уладу Асманскай імпэрыі.
У 1810 годзе Тамаз Арбэліяні ўдзельнічаў у паходзе на Ахалцыхэ разам з генэралам А. Тармасавым, і пасьля дзесяцідзённай аблогі быў вымушаны адыйсьці да Баржомскай цясьніны, у якой яго ваяры знайшлі баржомскія мінэральныя крыніцы. У выніку расейска-турэцкае вайны 1828—1829 гадоў Ахалцыхэ адыйшоў да Расеі.
Remove ads
Славутасьці
- Ахалцыская фартэцыя (Рабат)
- Мячэт Ахмэдые
- Царква Богаяўленьня Сьвятога Крыжа
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads