Ашраф Гакімі
мараканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ашра́ф Гакі́мі (па-арабску: أشرف حكيمي; нар. 4 лістапада 1998 году) — мараканскі футбаліст, абаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Марока. Звычайна гуляе як правы абаронца, але час ад часу далучаецца да атакуючых дзеяў. Вылучаецца хуткасьцю, выніковымі забегамі на флянгу і галявымі здольнасьцямі, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых правых абаронцаў у сусьветным футболе.
Remove ads
Кар’ера
Гакімі прайшоў праз моладзевую акадэмію мадрыдзкага «Рэал» з роднага гораду. У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да рэзэрвовай каманды мадрыдцаў, а наступным годам быў пераведзены ў асноўны склад. Ты ня менш, замацавацца ў складзе «сьметанковых» у футбаліста не атрымалася. На гады ён перабраўся ў Нямеччыну, дзе гуляў за дортмундзкую «Барусію», зь якой здабыў Супэркубак Нямеччыны 2019 году. Па вяртаньні з арэнлы за 40 млн эўра быў набыты італьянскім «Інтэрнацыянале». Гакімі правёў шыкоўны сэзон, зьявіўшыся амаль ва ўсіх матчах клюбу, прапусьціўшы толькі хатнюю гульню з «Джэноа» праз дыскваліфікацыю. Гулец зарабіў 7 галоў і 10 асыстэнцкіх пунктаў, а клюб упершыню за адзінаццаць сэзонаў здабыў скудэта. Ягоныя выступы выклікалі цікавасьць некалькіх эўрапейскіх клюбаў, але гульца перахапіў «Пары Сэн-Жэрмэн», які выклаў за мараканца 60 млн эўра.
Remove ads
Дасягненьні
«Рэал»:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2028
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2017
«Барусія»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2019
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2022, 2023, 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Францыі: 2024, 2025
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2022, 2023, 2024
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2025
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2025
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads