Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа, Працоўная камуна немцаў Паволжа (па-расейску: Автономная область немцев Поволжья, па-нямецку: der Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Саратаўскай губэрні РСФСР, якая існавала з 19 кастрычніка 1918 году па 19 сьнежня 1923 году.

Remove ads
Гісторыя
19 кастрычніка 1918 году згодна з дэкрэтам Савету народных камісараў РСФСР была ўтвораная першая ў РСФСР аўтаномная вобласьць — аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа (выкарыстоўвалася таксама назва Працоўная камуна немцаў Паволжа) у складзе Саратаўскай губэрні РСФСР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Саратаве. Саратаў зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам з 20 кастрычніка 1918 году па травень 1919 году. Затым адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Марксштат, які да 4 чэрвеня 1919 году зваўся Екацерыненштат. 24 ліпеня 1922 году адміністрацыйны цэнтар вобласьці быў перанесены ў далучаны да аўтаноміі 22 чэрвеня горад Пакроўск, які ў 1931 годзе будзе пераназваны ў горад Энгельс.
19 сьнежня 1923 году Аўтаномная вобласьць немцаў Паволжа ператвораная ў Аўтаномную ССР немцаў Паволжа.
Remove ads
Адміністрацыйнае дзяленьне
- Пры ўтварэньні Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа ў яе склад былі ўключаныя тры новаўтвораныя паветы Саратаўскай губэрні.
- Галакарамыскі павет з цэнтрам у сяле Голы Карамыш (нямецкая назва — Бальцар, сучасная назва — горад Краснаармейск;
- Екацерыненштацкі павет з цэнтрам у горадзе Екацерыненштаце, які з 1918 году стаў горадам Марксштатам.
- Ровенскі павет з цэнтрам у сяле Роўнае (нямецкая назва — Зэльман).
(да 1918 гады тэрыторыі Екацерыненштацкага й Ровенскага паветаў уваходзілі ў склад Наваўзенскага павету Самарскай губэрні).
- 17 лютага 1921 году на тэрыторыі Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа было ўтворана 13 раёнаў[1]:
- Антонаўскі — с. Антонаўка (з 15.02.1922 — с. Тонкашураўка)
- Верхне-Ілаўлінскі — с. Каменка
- Верхне-Караманскі — с. Флорскае (Гнадэнфлюр)
- Ерусланскі — с. Красты (Лангэнфэльд)
- Карамыскі — г. Голы Карамыш (Бальцар)
- Марксштацкі — г. Марксштат
- Мядзьведзіцкі — с. Мядзьведзіцкі Крастовы Буярак
- Ніжне-Ілаўлінскі — с. Ніжне-Дабрынка
- Ніжне-Караманскі — с. Чырвоны Яр
- Панінскі — с. Панінскае (з 15 лютага 1922 году — с. Унтэрвальдэн)
- Ровенскі — с. Роўнае (Зэльман)
- Тарлыцкі — с. Вольскае (Кукус)
- Таргунскі — с. Паласаўка (п. Нэй-Галка)
- 22 чэрвеня 1922 году ў склад вобласьці ўключаны Пакроўскі павет.
Remove ads
Кіраўнікі найвышэйшых органаў улады
Старшыня Паволскага камісарыяту па нямецкіх справах
- 1918 — Эрнст Ройтэр (Ernst Reuter)
Старшыня ВРК Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа
- 1919—1920 — Гуга Шаўлер (Hugo Schaufler)
Старшыні Выканаўчага камітэту рады Аўтаномнай вобласьці немцаў Паволжа
- 1920 — Аляксандр Доц (Alexander Dotz)
- 1920—1921 — Васіль Пакун
- 1921—1922 — Аляксандр Моор (Alexander Moor)
- 1922—1923 — Вільгельм Курц (Wilhelm Kurz)
Глядзіце таксама
- Расейскія немцы
- АССР немцаў Паволжа
- Эрнст Ройтэр
- Дэпартацыя немцаў у СССР
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads