Аўтаспын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўтаспын
Remove ads

Аўтаспы́н, аўтасто́п — форма вандраваньня сродкам бясплатнага перасоўваньня на любым спадарожным транспарце (з дазволу кіроўцы).

Thumb
Аўтаспын
Thumb
Аўтаспын

Віды аўтаспыну

Згодна з адной з клясіфікацыяў вызначаецца пяць відаў (радоў) аўтаспыну:

  • Аўтаспын нулявога роду — перасоўваньне на спадарожных матацыклах, роварах, фурманках, канях, рыкшах і іншых немэханічных транспартных сродках, альбо сродках з малым аб’ёмам рухавіка.
  • Аўтаспын першага роду (найбольш распаўсюджаны) — перасоўваньне на спадарожных легкавых і грузавых аўтамабілях, аўтобусах і іншых наземных нярэйкавых транспартных сродках.
  • Аўтаспын другога роду — перасоўваньне на спадарожным чыгуначным транспарце.
  • Аўтаспын трэцяга роду — перасоўваньне на спадарожных караблях, катэрах, паромах, чоўнах і іншых водных транспартных сродках.
  • Аўтаспын чацьвертага роду — перасоўваньне на спадарожных самалётах, шрубалётах, дырыжаблях і іншых паветраных транспартных сродках.

Аўтаспын пятага роду пакуль зьяўляецца фантастычным, пад ім разумеюць выкарыстоўваньне касьмічнага транспарту.

Remove ads

Аўтаспын у літаратуры

Пісьменьнік Джэк Кэруак прынёс аўтаспыну няўміручасьць сваёй кнігай «На дарозе» («On the Road»). Кніга Джона Стэйнбэка «Гронкі гневу» («The Grapes of Wrath») распачынаецца з апісаньня паездкі аўтаспынам. Раальд Даль напісаў апавяданьне за назовам «Аўтастопшчык» («The Hitchhiker»). Міжзорны аўтаспын (пятага роду) сюжэтастваральны ў фантастычным рамане Дугласа Адамза «Даведнік аўтастопшчыка па Галяктыцы» («The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy»), па якім зьняты аднайменны фільм.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Аўтаспынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads