Джэк Кэруак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэк Кэруак
Remove ads

Джэк Кэ́руак (па-ангельску: Jack Kerouac; 12 сакавіка 1922 — 21 кастрычніка 1969) — амэрыканскі пісьменьнік, паэт, важнейшы прадстаўнік літаратуры «разьбітага пакаленьня».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Кэруак, які яшчэ пры жыцьці меў посьпех сярод чытачоў, але не карыстаўся асаблівай увагай крытыкаў, сёньня лічыцца адным з самых выбітных амэрыканскіх пісьменьнікаў. Яго спантанная мова натхняла такіх аўтараў, як Том Робінз, Рычард Бротыган, Гантэр Томпсан, Кен Кізі, Боб Дылан, яго называлі «каралём бітнікаў» і «бацькам гіпі».

Большую частку жыцьця Кэруак правёў альбо бадзяючыся па прасторах Амэрыкі, альбо дома ў сваёй маці. Сутыкаючыся з краінай, якая ўвесь час мянялася, Кэруак імкнуўся знайсьці ў ёй сваё месца, што ў нейкі момант прывяло яго да адмаўленьня каштоўнасьцяў пяцідзясятых. У яго творчасьці зьяўляецца жаданьне вырвацца на свабоду з сацыяльных шаблёнаў і знайсьці ў жыцьці сэнс. Пошукі прыводзілі яго то да экспэрымэнтаў з наркотыкамі (ён выкарыстоўваў у тым ліку псыляцыбін, марыхуану і бэнзэдрын), то да асваеньня духоўных вучэньняў, такіх як будызм, то да падарожжаў па сьвеце. Яго кнігі часам называюць каталізатарам контракультуры 1960-х. Самыя вядомыя раманы Кэруака — «У дарозе» і «Валацугі Дхармы».

Remove ads

Галоўныя творы

  • The Town and the City 1950
  • On the Road 1957 (па-беларуску: «У дарозе»)
  • The Dharma Bums 1958 (па-беларуску: «Валацугі Дхармы»)
  • The Subterraneans 1958
  • Mexico City Blues 1959
  • Maggie Cassidy 1959
  • Dr. Sax 1959
  • Tristessa 1960
  • Lonesome Traveller 1960
  • Scripture of the Golden Eternity 1960
  • Book of Dreams 1961
  • Pull my Daisy 1961
  • Big Sur 1962
  • Visions of Gerard 1963
  • Desolation Angels 1965
  • Satori in Paris 1966
  • Vanity of Duluoz 1968
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads