Беларуская партыя свабоды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларуская партыя свабоды
Remove ads

Белару́ская па́ртыя свабо́ды — беларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку, заснаваная ў 1992 року. Лідэр — Сяржук Высоцкі.

Хуткія факты Лідэр партыі, Дата заснаваньня ...
Remove ads

Гісторыя

17 сьнежня 2000 году прайшоў І зьезд БПС, у выніку якога Сяржук Высоцкі быў пазбаўлены паўнамоцтваў і выключаны з шэрагаў партыі[1]. Ён, і прыкладна 30 яго прыхільнікаў-сяброў БПС, не прызнала вынікі зьезду і пакінулі залю дзе адбываўся зьезд[2]. Высоцкі заявіў, што з 50 бунтаўшчыкоў, толькі 20 належалі да БПС, там адбыўшыйся сход — нелегітымны[3].

Напачатку 2001 году абодва бакі спрабавалі дамовіцца аб адзінстве[4].

У 2003 годзе чальцы БПС разам разам з «Маладым Фронтам» патрулявалі і жылі ў намётах ва ўрочышчы Курапаты, спрабуючы абараніць месца расстрэлаў ад незаконнай забудовы[5].

У 2003 годзе кіраўніцтва БПС заявіла аб самаліквідацыі арганізацыі і пераходзе большасьці сяброў у наваствораны «Правы Альянс».

У сьнежні 2014 году БПС удзельнічала ў стварэньні Альянсу балта-чарнаморскіх нацыяў у Кіеве. Лідэр партыі Сяржук Высоцкі падпісаў Мэмарандум палітычных і грамадзкіх арганізацыяў Альянсу балта-чарнаморскіх нацыяў[6][7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads