Бабруйская езуіцкая рэзыдэнцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бабру́йская езуі́цкая рэзыдэнцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ордэна езуітаў у горадзе Бабруйску у 1630—1773 гг.
Гісторыя
Напачатку XVII ст. пачалася місіянэрскую дзейнасьць па прапагандзе каталіцтва ў Бабруйску. Гэта стала магчыма дзякуючы прыязнаму стаўленьню тагачаснага старасты Бабруйскага Пятра Трызны ды яго жонкі Ганны з Масальскіх, якія запісалі манахам- езуітам Нясьвіскага езуіцкага калегіюму 2500 злотых і вёску Кісялевічы на ўтрыманьне Бабруйскай езуіцкай місіі. З 1630 Бабруйская езуіцкая місія ператворана ў Бабруйскую езуіцкую рэзыдэнцыю[1]. Бабруйскі староста Пётра Трызна таксама перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыньня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску й перадаў 7 500 флярэнаў, атрыманых пад заклад маёнтку Кісялевічы. У 1638 нашчадкі Пётры Трызны аддалі езуітам вёску Дваранінавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касьцёлы ў вёсках Гарбацэвічы й Шацілавічы, якія ў 1634 падараваў ордэна шляхціц Пятро Суляціцкі, што надало езуітам магчымасьць адкрыць тут місіянэрскія пункты. У часе вайны 1648—1651 рэзыдэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 была адноўленая дзейнасьць ейных школаў. Падчас Паўночнае вайны 1700—1733 яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасьць. Ад 1720 пры рэзыдэнцыі быў прытулак для зьбяднелае шляхты. Рэзыдэнцыя была зачыненая ў 1773 у сувязі з скасаваньнем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.
Remove ads
Сьпіс супэрыёраў (кіраўнікоў) Бабруйскай езуіцкай рэзыдэнцыі
- 1631—1633 св. Андрэй Баболя
- 1633—1637 а. Марцін Рыдзэўскі
- 1645—1648 а. Станіслаў Астражанскі
- 1648—1651 а. Ян Шылпа
- 1652—1653 а. Марцыян Валінскі
- 1653—1654 а. Самуэль Маркевіч
- 1654—1655 а. Павел Ідзькоўскі
- 1658—1660 а. Марцыян Валінскі
- 1660—1661 а. Бартламей Ажароўскі
- 1682 а. Пётра Лукашэвіч
- 1682—1687 а. Мікалай Мрачкоўскі
- 1687—1690 а. Станіслаў Семірадзкі
- 1690—1694 а. Мікалай Мрачкоўскі
- 1694—1697 а. Юры Падолец
- 1697—1700 а. Аляксандар Пшаноўскі
- 1700—1703 а. Казімір Багдановіч
- 1703—1706 а. Міхал Броніш
- 1706—1709 а. Кіпрыян Куноўскі
- 1709—1712 а. Міхал Куковіч
- 1712—1717 а. Ежы Саковіч
- 1717—1718 а. Ян Скірмунт
- 1718—1727 а. Ян Дабжыцкі
- 1727—1729 а. Антоні Дзерналовіч
- 1729—1730 а. Караль Ажэшка
- 1730—1734 а. Юзаф Скажынскі
- 1734—1737 а. Валеры Крынскі
- 1737—1742 а. Міхал Шырма
- 1742—1747 а. Ігнацы Іздэбскі
- 1747—1757 а. Аляксандар Быкоўскі
- 1757—1759 а. Францішак Білевіч
- 1759—1765 а. Аляксандар Асяевіч
- 1765—1768 а. Міхал Крашэўскі
- 1768—1771 а. Якуб Галэмбеўскі
- 1771—1773 а. Ян Шантыр[2] Спіс складзены на аснове зьвестак «Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995»[3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads