Бабруйскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бабруйскі замак
Remove ads

Бабруйскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Бабруйску. Знаходзіўся на правым беразе ракі Бярэзіны. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.

Помнік абарончай архітэктуры
Бабруйскі замак
Thumb
Бабруйскі замак
КраінаБеларусь
МестаБабруйск
Дата заснаваньняXIV ст.
Бабруйскі замак на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Аблога Бабруйску, 1649 г.

Драўляны замак у Бабруйску збудавалі ў XIV ст. За час існаваньня спазнаў некалькі аблогаў і разбурэнняў. У 1502 і 1503 гадох яго спусташалі крымскія татары, у 1506 годзе неаднаразова браў у аблогу мяцежны князь Міхал Глінскі.

У студзені 1649 года замак згарэў у час аблогі войскамі гетмана Януша Радзівіла, у сакавіку 1655 году замак спалілі казакі Івана Залатарэнкі, у 1665 годзе замак згарэў у час чарговай казацкай аблогі. У другой палове XVII ст. паступова страціў свае фартыфікацыі. У выніку перабудовы 1692 году цалкам страціў абарончыя функцыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Бабруйск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, на пляне места 1794 году сьляды замка яшчэ выразна захоўваліся.

Remove ads

Архітэктура

Паводле інвэнтароў 1638 і 1684 гадоў, меў плошчу 13,5 моргаў (9,6 га). З боку ракі ахоўваўся высокім стромкім схілам і двума драўляна-землянымі збудаваньнямі бастыённага тыпу, зь іншых бакоў — ровам шырынёй да 15 мэтраў, земляным валам з трыма рэдутамі, на якім былі дубовыя сьцены з трыма вежамі. Да ўмацаванай уязной брамы (падвойныя вароты, сыстэма жалезных запораў) вёў драўляны мост. На тэрыторыі замка стаялі 2-павярховы жылы дом і гаспадарчыя пабудовы на падклетах[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads