Базыліка Божага Цела (Кракаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Базыліка Божага Цела (па-польску: Bazylika Bożego Ciała) — касьцёл гатычнага архітэктурнага стылю, які знаходзіцца ў Кракаве, Польшча.

Гісторыя
Будаўніцтва сёньняшняга храму было распачата ў 1385 годзе на месцы драўлянага касьцёлу і было скончана ў 1405 годзе. У 1405 г. Уладзіслаў II Ягайла запрасіў манахаў з манаскага ордэну лятэранскіх канонікаў служыць у гэтым касьцёле. Для іх пазьней быў пабудаваны каля касьцёлу кляштар. Прадстаўнікі гэтага манаскага ордэну служаць у базыліцы Божага Цела да цяперашняга часу. У сярэдзіне XV стагодзьдзя тут служыў вядомы кракаўскі прапаведнік Станіслаў Казімерчык, прылічаны да ліку блажэнных.
Шчыпец фасаду быў дабудаваны ў 1500 годзе. Званіца была пабудавана ў 1566—1582 гадох.
24 студзеня 2005 году Папа Ян Павал II выдаў дэкрэт, якія прылічыў касьцёл Божага Цела ў Кракаве да малой базылікі.
Remove ads
Крыніцы
- Przewodnik: Bazylika i Klasztor Bożego Ciała Kanoników Regularnych Laterańskich na Kazimierzu w Krakowie, Kazimierz Łatak CRL.
- Przewodnik po zabytkach Krakowa, Michał Rożek, Wydawnictowo WAM, 2006.
Вонкавыя спасылкі
- Гісторыя храма і галерэя (пол.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads