Байрам Бэгай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Байрам Бэгай
Remove ads

Байрам Бэгай (па-альбанску: Bajram Begaj; нар. 20 сакавіка 1967, Рраражынэ) — альбанскі палітык, прэзыдэнт краіны з 24 ліпеня 2022 году[1].

Хуткія факты Начальнік Генэральнага штабу Узброеных сілаў Альбаніі[d], Папярэднік ...

З ліпеня 2020 году па чэрвень 2022 году займаў пасаду начальніка Генэральнага штабу альбанскіх Узброеных Сіл[2][3][4]. 3 чэрвеня 2022 году быў афіцыйна вылучаны кіруючай сацыялістычнай партыяй кандыдатам у чацьвёртым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля ўступленьня на пасаду стаў пятым у гісторыі Альбаніі прэзыдэнтам, якія маюць вайсковае мінулае, пасьля Ахмэта Зогу, Раміза Аліі, Альфрэда Майсіў і Буяр Нішані[5].

Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 20 сакавіка 1967 года ў Рраражынэ. У 1989 годзе скончыў мэдычны ўнівэрсытэт Тыраны і стаў дзеючым вайсковым доктарам у 1998 годзе. Мае прафэсійную доктарскую ступень, званьне «дацэнта» ў галіне мэдыцыны. Жанаты і мае двух сыноў.

За сваю 31-гадовую вайсковую кар’еру прыняў удзел у шматлікіх навучальных сэмінарах і прайшоў курсы па бясьпецы і абароне, скончыў вышэйшую мэдычнуюю школу пасьлядыплёмнай адукацыі, прайшоў пасьлядыплёмную спэцыялізацыю па гастрагепаталёгіі, курсы мэнэджмэнту і курс стратэгічнага мэдычнага лідэрства ў Злучаных Штатах Амэрыкі, спэцыялізаваны курс мэдыцыны і курс аховы здароўя ў Грэцыі[2][3].

Займаў розныя вайсковыя пасады, у тым ліку: начальніка Вайскова-мэдычнай часткі і намесьніка вайсковага дырэктара, дырэктара вайсковага шпіталя Тыраны, дырэктара санітарнай інспэкцыі і г. д. У ліпіне 2020 году быў прызначаны начальнікам Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Альбаніі і ўступіў на пасаду ў тым жа месяцы[6].

4 чэрвеня 2022 году быў абраны Народным сходам Альбаніі на пасаду прэзыдэнта пры 78 галасах «за», 4 «супраць» і 1 устрымаўся. 57 дэпутатаў ад апазыцыі байкатавалі галасаваньне, заявіўшы, што працэс вылучэньня кандыдатаў быў незаконным. Зьмяніў Іліра Мэту і ўступіў на пасаду 24 ліпеня 2022 году.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads