Буяр Нішані

прэзыдэнт Альбаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Буяр Нішані
Remove ads

Буяр Фаік Нішані (па-альбанску: Bujar Faik Nishani; нар. 29 верасьня 1966, Дурэс) — альбанскі дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт Альбаніі з 24 ліпеня 2012 па 24 ліпеня 2017 году.

Хуткія факты выканаўца абавязкаў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы[d], міністр унутраных спраў Албаніі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

У 1988 годзе скончыў вайсковую акадэмію ў Тыране. У 1991 годзе стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Альбаніі. У сярэдзіне 90-х ён зьехаў у ЗША і ў 1996 годзе скончыў Унівэрсітэт у Сан-Антоніа (штат Тэхас). Пазьней быў пераведзены ў асьпірантуру аднаго з унівэрсытэтаў Каліфорніі, дзе ў 1997 годзе атрымаў уліковую ступень. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Альбанію.

Пасьля паразы Дэмакратычнай Партыі на выбарах у Народны Сход у 1997 годзе, узначаліў няўрадавую арганізацыю Вайсковы эўраатлянтычны форум. У 2005 годзе атрымаў ступень магістра эўрапейскіх навук. У 2007 годзе стаў міністрам унутраных спраў Альбаніі. У 2009 годзе, калі Альбанія ўступіла ў НАТО, ён сышоў з МУС і стаў міністрам юстыцыі. У 2011 вярнуўся ў МУС і зноў стаў яго кіраўніком. Удзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Альбаніі 2012 году і перамог на іх. 24 ліпеня 2012 году прыступіў да выкананьня абавязкаў.

9 кастрычніка 2014 Нішані ўзнагародзіў камуну Люфцінье — куды ўваходзяць вёскі, жыхары якіх прымалі ўдзел у антыкамуністычным Паўстаніне Жапакікі 1948 году — ордэнам "Гонар нацыі». Паўстанцаў ён назваў «бясстрашнымі і мудрымі людзьмі, што падняліся на абарону годнасьці і будучыні» (асабліва вылучыў Байрама Камбэры і Джэмаля Браха). Самому прэзыдэнту было нададзена званьне ганаровага грамадзяніна Люфцьнье[5].

24 лістапада 2014 году Нішані выдаў указ аб пасьмяротным узнагароджаньні ордэнам «Гонар нацыі» некалькіх антыкамуністычных палітыкаў, пакараных у 1945 годзе па прыгавору Спэцыяльнага суду (у тым ліку былога міністра ў калябаранцкім урадзе Колы Тромары[6]).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads