Бакас

від птушак From Wikipedia, the free encyclopedia

Бакас
Remove ads

Бака́с (па-лацінску: Gallinago gallinago) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Thumb
Бакас
Gallinago gallinago
Thumb
Gallinago gallinago

У Беларусі звычайны пералётны від. Жыве каля вады, на балотах і прырэчных лугах, забалочаных узьлесках. Даўжыня цела 27—29 см, маса 100—125 г. Апярэньне карычнявата-бурае з вохрыстымі стракацінамі, брушка белае. Дзюба доўгая (каля чвэрці агульнай даўжыні), прамая. У час такаваньня самец выдае гукі, падобныя да бляяньня барана (адсюль народная назва баранчык, козка). Корміцца чарвямі, сьлімакамі, жукамі, лічынкамі казурак, карэньчыкамі травяністых расьлінаў.

Міжнародна прызнаны як папулярны аб’ект спартовага паляваньня (слова «снайпэр» паходзіць ад ангельскага sniper — «паляўнічы на бакасаў»).

Даўней мяса бакаса лічылася ў шляхецкай кулінарыі найсмачнейшым з усіх дзікіх птушак. Мяса перад прыгатаваньнем вымагае бардзіраваньня або марынаваньня (даўней бакасаў марынавалі на зіму пасьля запяканьня вытрыбушанымі на ражне).

Remove ads

Літаратура

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads