Балеслаў Запамятаваны

паўлегендарны польскі кароль From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Балеслаў Запамятаваны (па-польску: Bolesław Zapomniany, раней за 1016—1038 або 1039) — паўлегендарны кіраўнік Польшчы з 1034 да 1038 або 1039 гадох, прадстаўнік дынастыі Пястаў.

Хуткія факты Князь Польшчы, Папярэднік ...

Згодна з Хронікай Вялікапольскай, якая была напісана ў XIV стагодзьдзі, ён стаў кіроўцай Польшчы пасьля сьмерьці свайго бацькі Мешка II Ламбэрта як яго старэйшы сын. Па гэтай жа хронікі ён быў забіты й выдалены з усіх сьпісаў манархаў польскіх з-за сваёй жорсткасьці.

Згадкі ад жыцьці Балеслава таксама існуюць у Вінцэнта з Кельчы (XIII стагодзьдзе) і ў іншых крыніцах. У аналах кракаўскіх нататкаў 1038 год узгадваецца як сьмерць караля Балеслава. Гэтая дата ня можа быць аднесена да сьмерці Балеслава I Храбрага (1025) й Балеслава II Сьмелага (1081), што зьяўляецца яшчэ адным пацьверджаньнем існаваньня Балеслава Запамятаванага. Тым больш, што у той жа крыніцы Балеслаў II Сьмелы ўзгадваецца як Балеслаў III.

Згадкі аб Балеславе Запамятаваным існуюць таксама ў чэскіх і вугорскіх хроніках. Але ў той жа час у хроніцы Гала Аноніма апісаньне Балеслава адсутнічае, што верагодна зьвязана з паганскай рэакцыяй ў Польшчы тых часоў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Папярэднік
Мешка II Ламбэрт
Князь польскі
1034—1038 або 1039
Наступнік
Казімер I Аднавіцель
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads