Мешка II Лямбэрт
кароль польскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мешка II Лямбэрт (па-польску: Mieszko II Lambert, 990 — 10 траўня 1034) — кароль Польшчы з 1025 па 1031 і з 1032 па 1034 гады. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, сын Баляслава Храбрага і Эмнільды, дачкі лужыцкага князя Дабраміра.
Remove ads
Пачатак кіраваньня
Мешка ня быў старэйшым сынам Баляслава, але гэта не перашкодзіла яму атрымаць сталец у 1025 годзе, а два ягоныя браты Безпрым і Атон былі выгнаныя з Польшчы і знайшлі сабе прытулак у Кіеве. Мешка стаў каралём у часы сацыяльна-палітычнага крызісу Польшчы, які быў выкліканы экспансіянісцкай палітыкай яго бацькі і які ўсё больш паглыбляўся. Польшча знаходзілася ў палітычнай ізаляцыі, была зьнясіленая бесьперапыннымі войнамі. Адначасова ўзмацнілася царкоўная і княская апазыцыя каралю, абвастрыліся сацыяльныя канфлікты.
Новы кароль працягваў актыўную зьнешнюю палітыку свайго бацькі, чым выклікаў незадавальненьне імпэратара Конрада II. У пошуках выйсьця з палітычнай ізаляцыі Мешка ў 1027 годзе вымушаны быў саступіць Вугоршчыне тэрыторыю Славаччыны, што дало магчымасьць заключыць польска-вугорскі зьвяз супраць імпэрыі. Адначасова кароль рашуча падавіў мяцеж заходнепаморскага князя Дытрыха й паскорыў хрысьціянізацыю Памор’я й Куявіі.
Remove ads
Вайна з імпэрыяй
Каб адхіліць непазьбежную нямецкую пагрозу для Польшчы, Мешка ў 1028 годзе зьдейсьніў паходы на Чэхію й Саксонію. У адказ на гэта ў наступным годзе імпэратар Конрад II уварваўся ў Сылезію. Становішча пагоршылася ў 1031 годзе, калі Вугоршчына заключыла мір з імпэратарам. У той жа час у Польшчу ўвайшло войска кіеўскага князя Яраслава Мудрага, які падрымліваў прэтэнзіі Безпрыма на польскі сталец. Імкнучыся ўратаваць сваю ўладу, Мешка аб’явіў пра адмову ад Лужыцаў і Маравіі, каб атрымаць падтрымку з боку імпэратара. Аднак нямецкі імпэратар адмовіўся й Мешка быў вымушаны бегчы ў Чэхію. Безпрым амаль безь перашкодаў заняў польскі сталец.
Remove ads
Рэстаўрацыя
У 1032 годзе Мешка пры падтрымцы чэскага войска здолеў вярнуць сабе пасаду караля Польшчы. Тым ня менш у 1033 годзе на мэрзэбурскім зьезьдзе імпэратарскіх князёў Мешка быў вымушаны пацьвердзіць адмову Польшчы ад прэтэнзыі на Лужыцы і Моравію. 10 траўня быў забіты, відаць, змоўшчыкамі зь ліку польскіх фэадалаў. Яго сьмерць пацягнула пэрыяд хаосу й бязладзьдзя ў Польшчы.
Папярэднік Балеслаў I Храбры |
Кароль Польшчы 1025—1031 |
Наступнік Безпрым |
Папярэднік Безпрым |
Кароль Польшчы 1032—1034 |
Наступнік Балеслаў Запамятаваны |
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads