Балеслаў Прус

польскі пісьменьнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Балеслаў Прус
Remove ads

Бале́слаў Прус (па-польску: Bolesław Prus; сапраўднае імя і прозьвішча Аляксандар Главацкі; 20 жніўня 1847, Грубешаў каля Любліна, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — 19 траўня 1912, Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік і журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і беднага шляхціча. Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 г. пайшоў у паўстаньне 1863—1864 гадоў. Быў паранены, пасьля арыштаваны; вярнуўся да вучобы ў Люблінскім ліцэі. Скончыўшы ліцэй Б. Прус паступіў на фізыка-матэматычнае аддзяленьне Галоўнай школы ў Варшаве, але кінуў вучобу ў 1870 г. з-за нястачы сродкаў. Працаваў хатнім настаўнікам, рабочым, дзяржаўным чыноўнікам.

З 1872 г. пачаў журналісцкую дзейнасьць у «Ніве», «Хатнім апекуне», «Кур’еры Варшаўскім». У 1874 г. дэбютаваў апавяданьнямі «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», аўтар раманаў «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). У пач. 1880-х напісаў свае найлепшыя кароткія апавяданьні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (выйшлі ў зборніку «Першыя апавяданьні», 1881). У 1885 г. выйшла аповесьць Б. Пруса «Фарпост», у 1889 г. — буйны празаічны твор, раман «Лялька», у 1893 г. — раман «Эмансыпанткі». Сусьветную славу Б. Прусу зрабіў гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігодзьдзе жыцьця Б. Прус працаваў над раманамі «Дзеці» (1909) і «Перамены» (застаўся няскончаным).

На беларускую мову творы Б. Пруса перакладалі Янка Брыль, Галіна Жарко, Мікола Хаўстовіч, Мікола Чарнецкі, Пятро Бітэль.

Remove ads

Беларускія пераклады

  • Баляслаў Прус. Грахі маленства. Апвяданьні: На канікулах; Антэк; Грахі маленства; Шарманка; Камізэлька; Стасевы прыгоды; Цені; Жывы тэлеграф; Міхалка / укладаньне й пераклад з польскай мовы Янкі Брыля, мастак І. А. Давідовіч. — Менск: Юнацтва, 1981. — 183 с. — 12 000 ас.
  • Баляслаў Прус. Лялька: раман = Lalka. Bolesław Prus. Warszawa: Książka i Wiedza, 1981 / пераклад з польскай і камэнтары Галіны Жарко, Міколы Хаўстовіча. — Менск: Уладзімір Сіўчыкаў, 2017. — 368 с. — 150 ас. — ISBN 978-985-7030-27-9
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads