Балтыйскі тыгр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Балтыйскі тыгр
Remove ads

Балты́йскія ты́гры — умоўная назва Балтыйскіх дзяржаваў (Эстонія, Латвія і Летува) у пэрыяд іхняга эканамічнага буму (2000—2006/2007). Тэрмін створаны па аналёгіі з Чатырма азіяцкімі тыграмі і Кельцкім тыграм, як у пэрыяды іхняга эканамічнага буму называлі адпаведна краіны Ўсходняе Азіі і Ірляндыю.

Thumb
Будынак банку SEB — сымбаль эканамічнага буму ў Эстоніі

Характарыстыка

Пасьля 2000 року ў эканоміках Балтыйскіх тыграў былі распачатыя грунтоўныя рэформы і лібэралізацыя. Разам з параўнальна таннай і эфэктыўнай працоўнай сілай гэта прыцягнула вялікія аб’ёмы замежных інвэстыцыяў і выклікала эканамічны рост. У 2006—2007 роках Балтыйскія тыгры мелі найбольшыя аб’ёмы росту ў Эўропе. Прыкладам, у 2006 Эстонія павялічыла свой сукупны ўнутраны прадукт на 11,2%, Латвія — на 11,9%, Летува — на 7,5%. Усе тры краіны мелі ўзровень беспрацоўя меншы, чым у сярэднім па ЭЗ. У той самы час адной з нэгатыўных характарыстык эканамічнага росту прыбалтыйскіх дзяржаваў зьяўляўся ўзрослы дэфіцыт па бягучых апэрацыях і зьнешні дысбалянс.

У траўні 2004 гэтыя тры краіны далучыліся да Эўразьвязу. На момант іх далучэньня сярэднедушавы даход быў значна ніжэйшы, чымся ў сярэднім па ЭЗ (у Летуве — 47% ад сярэдняга ўзроўню ЭЗ), аднак былі вялікія спадзевы, што прытрыманьне абранае палітыкі дазволіць наблізіцца да гэтага ўзроўню. На 2010 рок быў заплянаваны пераход усіх трох дзяржаваў на эўра.

Аднак у 2008 року з прычыны фінансавага крызісу наступавала значнае падзеньне эканамічнага росту трох дзяржаваў. Гадавыя тэмпы росту ў Летуве ўпалі да 3%, у Латвіі да −4,6%, у Эстоніі да −3,6%. Найбольш адчувальна гэта адбілася на СУП, які ў Латвіі зьменшыўся ў параўнаньні зь мінулым годам на 19,6%, у Летуве — на 16,8% і ў Эстоніі — на 16,2%[1]. Па выніках 2009 року ўсе тры дзяржавы апынуліся ў пяцёрцы найгоршых краінаў сьвету па дынаміцы СУП[2] (Латвія на апошнім месцы, Летува — на другім ад канца, Эстонія — на пятым).

Узровень беспрацоўя перавысіў сярэдні па ЕЗ — у Латві да канца 2008 вырас у параўнаньні зь мінулым годам з 5,7% да 10,4%, у Эстоніі — з 4,1% да 9,2%, у Летуве — з 4,3% да 8%[3]. Улетку 2009 найвышэйшы ўзровень беспрацоўя быў зафіксаваны ў Латвіі (17,2%) і Эстоніі (17%).

У 2010 эканамічная сытуацыя стабілізавалася, і ў 2011 тройка дзяржаваў ізноў мела найбольшыя тэмпы эканамічнага росту ў Эўрапейскім Зьвязе: латвійскі СУП павялічыўся на 5,5%, летувіскі на 5,9%, а эстонскі — на 7,6% (найвялікшае значэньне ў ЭЗ)[4].

Remove ads

Статыстыка

Тэмпы росту СУП

Больш інфармацыі Латвія, Летува ...

СУП на душу насельніцтва

У табліцы прыведзеныя значэньні па парытэце пакупніцкае здольнасьці (ППЗ) у міжнародных далярах. У дужках пазначаныя СУП на душу насельніцтва ў адсотках ад сярэдняга па Эўразоне (таксама ў ППЗ).

Больш інфармацыі Латвія, Летува ...
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Эканоміка Латвіі
  • Эканоміка Летувы
  • Эканоміка Эстоніі
  • Эканамічны крызіс у Латвіі
  • Эканамічны крызіс у Эстоніі
  • Кельцкі тыгр
  • Чатыры азіяцкія тыгры
  • Татранскі тыгр

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads