Балты (дынастыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Балты (лац. Balti, Balthi, гоцк. Balþa) — каралеўская дынастыя вэстготаў, якая валадарыла ў 395—591 гадох.

Назва

Назва дынастыі паходзіць ад гоцкага слова balþa (baltha), што значыць «тлустыя» альбо «сьмелыя людзі»[1].

У 1845 годзе пруска-нямецкі мовазнаўца Георг Нэсэльман дзеля азначэньня носьбітаў летувіскай і латыскай моваў увёў у навуковы ўжытак тэрмін «балты», які ў беларускай і шэрагу іншых моваў цалкам супаў з назвай каралеўскай дынастыі вэстготаў.

Генэалёгія

  • I. Аларых I (памёр у 410) — першы кароль вэстготаў (395—410)
    • II. дачка — шлюб: Тэадорых I (загінуў у 451) — кароль вэстготаў (418—451)
      • III. Тарызмунд (забіты ў 453) — кароль вэстготаў (451—453)
      • III. Тэадорых II (забіты ў 466) — кароль вэстготаў (453—466)
      • III. Фрыдэрых (загінуў у 463)
      • III. Эйрых (памёр у 484) — кароль вэстготаў (466—484). Шлюб: Рагнагільда
        • IV. Аларых II (загінуў у 507) — кароль вэстготаў (484—507). Шлюбы: 1. канкубіна; 2. Тэўдыгота, дачка караля остготаў Тэадорыха Вялікага
          • V. Гезалек (ад першага шлюбу; загінуў у 511/513) — кароль вэстготаў (507—511)
          • V. Амаларых (ад другога шлюбу; загінуў у 531) — кароль вэстготаў (511/526—531). Шлюб: Клятыльда Малодшая (500/502—531), дачка караля франкаў Хлёдвіга I
      • III. Рыцымер
      • III. Гімнерыт
      • III. дачка — шлюб (да 442): кароль вандалаў Гунерых (памёр у 484)
      • III. дачка — шлюб (з 449): кароль свэваў Рэхіяр (загінуў у 456)
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads