Больд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Больд (Больдзь, Боўд), Больт (Больць), Болт (Боўта), Бальт (Баўд, Палд) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Балд або Палд, Балта або Палта, пазьней Бальд, Больд або Больта (Bald, Pald, Baltha, Palto, Boldt, Bolte) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[2][3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Балдыка (Бальдыка), Больцель (Балціла), Бальтын (Балтэн), Бальцюн (Болтун), Болташ, Бальдвін, Больдаг, Бальтэр, Бальтарт, Балтман, Баўдамір, Болтрык (Боўтрык), Балтрун, Бальтрут, Бірыбольд, Вірбольт, Зыбальт, Румбольд (Румпольд), Рыбалт, Шымбольт. Адзначаліся германскія імёны Bald (Boldt, Bolte), Baldiko (Baldicke), Baldilo, Baltin (Balden), Baldun, Boltsch, Baldwin, Baldag, Balterus, Baltardus, Baldman, Baldomer, Boldericus, Baltrun, Baltrudis, Warbold, Sibald, Rumbold (Rumpolt), Ribald, Sinbald.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bałdo (Bołdo) і Bauda, а таксама наступных імёнаў з асновай -балд- (-болд-, -болт-): Amalboldus, Baldwin, Baltmar, Bałdrzyk, Godbold, Libelt, Sebald, Sunobold, Tybald[4].

У Прусіі бытавалі імёны: Bawde (1408 год)[5], Bavdil / Bawdil (1342 і 1397 гады)[5], Arpalte[a][7], Sampolte / Sampolt / Sampalte[b] (1284, 1290 год)[9].

Германскае імя Bolte гістарычна бытавала ў Рызе[10].

Імя Болда (Болта) бытавала ў Ноўгарадзе: у Болъде (сярэдзіна 1340-х — 1370-я гады)[11]; Ивашко Болта (каля 1495 году)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди дубиньскиеМотел Болтевичъ (1510 год)[13]; Болтъ Янкович (XVI ст.)[14]; Болтовая (1528 год)[15]; на реце на Реши с хоромами и с челядю неволною, на имя Болтя (6 студзеня 1536 году)[16]; людей волости Бобруйское… а Грышко Болътевичъ (19 сакавіка 1541 году)[17]; село Домановичи… Андрей Болдичь (1552 год)[18]; Болдевая вдова (1555 год)[19]; Panas Bołtowicz (1560 год)[20]; Лазько Бавдичъ… Грицъ Болдичъ… Левко Бовдичъ… Лазко Бовдичъ… Савка Бавдичъ… Гриць Бовдичъ… Богдашъ, Левко Бовдичи… Лазько Бовдичъ… Левко Бавдичъ… Пилипъ Бавдичъ… Пронець Бавдичъ… Игнатъ, Федецъ Бавдичи… Иванъ Бавдичъ… Омельянъ а Романъ Балдичи… Микита Болдичъ… Пилипъ а Суринъ Бавдичи… Борисъ, Бельда Мелеховичи (1563 год)[21]; Игнать Больдичъ… Василь Больдичъ (24 красавіка 1580 году)[22]; подданых Сомилишских… Яна Болдевича (8 лістапада 1609 году)[23]; od zastawnika Eliasza Bowty (1667 год)[24]; Boldziewicza… Bieltowicz (1671—1681 гады)[25]; Joannes Balt de Sodeliszki (1699 год)[26]; Nescior Bout… Stefan Bout (30 студзеня 1779 году)[27]; Piotr Połdowicz (1785 год)[28][c].

Remove ads

Носьбіты

Балты — каралеўская дынастыя вэстготаў, якая валадарыла ў 395—591 гадох.

Болды (Bołdo) — прыгонныя зь вёскі Капітульшчыны (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[44].

Баўтовічы — парафіяне царквы ў Чашніках на 1888—1905 гады[45].

Бельдзевічы (Bieldzieszewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[46].

Боўты — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Пальтавіц (Paltawitz) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[47].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Болцічы (Болтичи)[48].

На 1901 год існавала вёска Балдаўка (Балдоўка) у Старадубскім павеце Чарнігаўскай губэрні[49].

На 1906 год існавалі вёскі Больдзіна і Болтава (Балтова) у Невельскім павеце, а таксама сядзіба і вёска Болтава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[50].

На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Балты, на гістарычнай НаваградчынеБаўцічы і Боўцічы, на гістарычнай ЛідчынеБольцішкі, на гістарычнай БраслаўшчынеБальцішкі, у гістарычнай ПрусііБалды.

Remove ads

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Aripald (< Haribald)[6]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Sambold[8]
  3. Таксама:
    • Балтут, Болтут (адзначалася германскае імя Boutot[29][30]): в Полоцкомъ повете… в Тимона, а в Климяты, а в Якова Балтутича (28 студзеня 1517 году)[31], з Васкомъ Балтутомъ (1566 год)[32], Klimko Bołtuta… Chwiodor Bałtuta… Wasil Bołtutow… Iwana Piotrowicza Bałtuty synowie Filip y Klim… pomienianego Iwana Piotrowina Bołtutę (1693 год)[33], Болтуты-Ґілевічы — літоўскі шляхецкі род[34];
    • Балбут: Bołbutowicz (1671—1681 гады)[25];
    • Балтокін (адзначалася старажытнае германскае імя Baldechin[35]): Bałtokin (1885—1889 гады)[36];
    • Бальткір (адзначалася старажытнае германскае імя Baldger, Paltker[37]): на 1905 год існаваў фальварак Бальткіры[38] ў Юрацішкаўскай воласьці[39];
    • Пальмант (адзначалася старажытнае германскае імя Paldmunt[40]): Пальманты — літоўскі шляхецкі род[41]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads