Баляслаў Слосканс
беларускі і латыскі каталіцкі біскуп From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Балясла́ў Сло́сканс (па-латыску: Boļeslavs Sloskāns; 19 жніўня 1893 — 18 красавіка 1981) — беларускі і латыскі каталіцкі біскуп.
Remove ads
Біяграфія
Латыш па нацыянальнасьці. У 1917 годзе скончыў сэмінарыю ў Магілёве і быў рукаўскладзены ў сьвятара. Зьдзяйсьняў сьвятарскую паслугу ў Петраградзе, пазьней у Віцебску, у касьцёле сьв. Барбары. У 1926, ва ўзросьце ўсяго 32 гадоў, прызначаны тытулярным біскупам цылійскім і апостальскім адміністратарам Менскай і Магілёўскай архідыяцэзіяў. У хуткім часе арыштаваны, правёў тры гады на Салаўках. Ледзьве пасьпеўшы вярнуцца ў Магілёў, 9 лістапада 1930 быў знову арыштаваны і сасланы ў Сібір. Вызвалены ў 1933 па абмене палітычнымі вязьнямі паміж Латвіяй і СССР. Да 1944 жыў і выкладаў у Латвіі. З 1944 і да сьмерці — у эміграцыі ў Бэльгіі. З 1952 — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.
У красавіку 2000 году распачаты працэс бэатыфікацыі Баляслава Слосканса. У канцы 2004 году біскуп Баляслаў афіцыйна абвешчаны вызнаўцам веры.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads