Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касьцёл Сьвятой Барбары або Падвіцебскі — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на гістарычнай Гарадоцкай шашы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока і нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Барбары | |
![]() Касьцёл Сьвятой Барбары | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°12′04.05″ пн. ш. 30°10′50.54″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і нэараманскі стыль |
Аўтар праекту | Віктар Юноша-Пятроўскі[d] |
Дата заснаваньня | 1785, 1885 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятой Барбары на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Сьвятой Барбары | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Першыя зьвесткі пра парафію паходзяць з другой паловы XVIII ст., калі ў 1783 годзе павятовы маршалак Антоні Косаў фундаваў каля каталіцкіх могілак невялікі касьцёл. У 1785 годзе арцыбіскуп магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятой Барбары, апякункі добрай сьмерці. У 1884—1885 гадох касьцёл істотна рэканструявалі (інжынэр-архітэктар В. Пятроўскі).
У 1922 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У 1990—1993 гадох праводзілася рэстаўрацыя, па якой будынак вярнулі каталікам.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока і нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад вылучаюць дзьве 2-ярусныя вежы, першы ярус 4-гранны, другі — 6-гранны. Паміж вежамі разьмяшчаецца трыкутны франтон на шырыню цэнтральнага нэфа. У аздобе фасадаў шырока выкарыстоўваецца дэкаратыўная цэгла: карнізныя паяскі, геамэтрычны малюнак у завяршэньні ярусаў вежы ды іншае.
Усярэдзіне нэфы перакрываюцца цыліндрычным скляпеньнямі з распалубкамі. Паводле інвэнтару 1922 году, уздоўж бакавых сьценаў разьмяшчаліся 14 стацыяў «Крыжовага шляху Хрыста», на хорах быў арган[1].
Касьцельны пляц атачаецца агароджай, побач стаіць капліца.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- 1884 г.
- 1884 г.
- 1900 г.
- Ё. Камараўскас, верасень 1915 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1890-я гг.
- 1890-я гг.
- 1900 г.
- 1901 г.
- 1908 г.
- 1908 г.
- 1915 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- верасень 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- З боку вуліцы
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
- Скляпеньні
- Хоры
- Галоўны алтар
- Капліца
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads