Балёньня (футбольны клюб)
італьянскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Балёньня» (па-італьянску: Bologna F.C. 1909) — італьянскі футбольны клюб з гораду Балёньня, які месьціцца ў правінцыі Эмілія-Раманьня. Заснаваны ў 1909 годзе й рэфармаваны ў 1993 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі, трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб мае мянушку «rossoblù» з-за чырвоных і сініх паласатых кашуляў, якія зьяўляюцца традыцыйнымі для клюбу. Чырвоны й сіні, таксама, зьяўляюцца афіцыйнымі колерамі гораду. Хатнія матчы «Балёньня» праводзіць на стадыёне «Рэната Даль’Ара», які здольны зьмясьціць 38 279 гледачоў.
Клюб займае шостае месца паводле пасьпяховасьці ў Сэрыі А. На міжнароднай арэне каманда дамагалася перамогі ў Кубку Інтэртота й Кубку Мітропы. Сэзон 1998—1999 гадоў можна лічыць адным з самых пасьпяховых: каманда здолела дабрацца да паўфіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку». У сэзоне 2007—2008 гадоў каманда заваявала пуцёўку ў Сэрыю А, вярнуўшыся пасьля вылету ў сэзоне 2004—2005 гадоў.
Remove ads
Гісторыя
Раньнія гады
Футбольны клюб «Балёньня» быў сфармаваны аўстрыйцам Эміліё Арнштайнам, які зацікавіўся футболам, калі вучыўся ва ўнівэрсытэтах ў Вене й Празе. Ён і ягоны брат раней заснавалі яшчэ адзін футбольны клюб, «Black Star», у Аўстрыі.
Клюб быў заснаваны 3 кастрычніка 1909 году. Паводле ягонага фармаваньня, Карлё Сандоні стаў спонсарам клюбу й генэральным мэнэджарам, швайцарац Люі Раўш стаў прэзыдэнтам клюбу, шляхціч Гвіда дэля Вальле стаў віцэ-прэзыдэнтам, Энрыка Пэнальля стаўся сакратаром клюбу, Сэрхіё Лямпронці касірам клюбу, у той час як Эміліё Арнштайн і Леонэ Вінчэнцы сталі клюбнымі дарадцамі.
20 сакавіка 1910 году «Балёньня» адыграла сваю першую гульню супраць клюбу «Віртус», у якой «Балёньня» перамагла зь лікам 9:1.
Свой першы сэзон клюб правёў у рэгіянальнай лізе, у якасьці капітана ў тыя часы выступаў Арыга Градзі. «Балёньня» атрымала перамогу ў розыгрышу лігі й прасунулася ў лігу Вэнэта-Эміліяна. Клюб правёў чатыры сэзоны ў гэтай лізе, ніколі не займаючы месца ніжэйшае за пятае. «Балёньня» атрымала пуцёўку ў Паўночную Лігу, перш чым усе футбольныя лігі былі скасаваныя з пачаткам Першай сусьветнай вайны.
1920-я гады
Пасьля Першай сусьветнай вайны выступы «Балёньні» сталі больш пасьпяховымі. Пасьля паразы ў паўфінале Паўночнага італьянскага чэмпіянату ў сэзоне 1919—1920 гадоў клюб дасягнуў фінале, дзе саступіў зь лікам 2:1 клюбу «Про Вэрчэльлі». У сэзоне 1923—1924 гадоў клюб зноўку заняў другое месца Паўночнай італьянскай лігі, атрымаўшы паразу ў фінале ад чэмпіёна Італіі таго году, клюбу «Джэноа».
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Італіі (7):
- 1925, 1929, 1936, 1937, 1939, 1941, 1964
- Уладальнік Кубка Італіі (3):
- 1970, 1974, 2025
Склад
- Актуальны на 14 лютага 2025 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads