Банк ВТБ (Беларусь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Закрытае акцыйнае таварыства «Банк ВТБ (Беларусь)» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусі. Статутны фонд — 117,6 млн руб., нарматыўны капітал — 502,8 млн руб.[2] Асноўны пакет акцый належыць належыць Банк ВТБ (ПАТ).
Remove ads
Рэквізыты
Месцазнаходжаньне: 220007, Рэспубліка Беларусь, Менск, вул. Маскоўская, 14
БІК 153001108, УНП 101165625 , АКПА 37422144.
S.W.I.F.T. SLANBY22[3].
Дзейнасьць
Банк зьяўляецца чальцом Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Асацыяцыі беларускіх банкаў, Беларускай валютна-фондавай біржы, Беларускага саюзу прадпрымальнікаў і ўпаўнаважаным агентам па разьмяшчэньні аблігацыяў Дзяржаўнага выйгрышнага валютнага займу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь[2].
Мінуўшчына
Заснаваны ў 1996 року пад назваю «Слаўнафтабанк». Зарэгістраваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 1996[4].
У лістападзе 2007 року зьмяніў назву на Банк ВТБ (Беларусь) пасьля продажу кантрольнага пакету акцыяў групе ВТБ (Расея).
7 кастрычніка 2013 дзяржаўная доля акцыяў (25,9%) была прададзеная расейскаму «Банку ВТБ»[5].
Міжнародныя санкцыі
Банк знаходзіцца пад санкцыямі ЗША (сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў; зь лютага 2022 году)[6], Канады (з красавіка 2023 году)[7], Новай Зэляндыі (са жніўня 2023 году)[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads