Дабрабыт (банк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адкрытае акцыйнае таварыства «Банк Дабрабыт» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 27 382,1 тыс руб[5]. Уласьнікі — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (99,75% акцыяў), Парытэтбанк (0,25% акцыяў)[6].

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...
Remove ads

Рэквізыты

Месцазнаходжаньне: Менск, вул. Камуністычная, д. 49, пам. 1.

БІК 153001272, УНП 807000002, АКПА 37612181.

S.W.I.F.T. MMBNBY22.

Тэлекс 252255 PERUN BY[7].

Дзейнасьць

Банк мае аддзяленьні ў 20 гарадох краіны.

Мінуўшчына

Створаны ў 2000 року пад назовам УП «Замежны банк „Масква-Менск“». У кастрычніку 2007 пераўтвораны ў ААТ «Банк Масква-Менск»[8]. Уласьнікам зьяўляўся расейскі «Банк Масквы» (99,75%) і швайцарская кампанія BM Holding AG (0,25%) (канчатковы бэнэфіцыяр абодвух — расейская група ВТБ).

28 кастрычніка 2014 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і «Парытэтбанк» выкупілі 100% акцыяў у расейскага «Банка Масквы» і швайцарскай кампаніі BM Holding AG[9], якія трапілі пад санкцыі эўрапейскіх дзяржаваў[10] у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.

28 сьнежня 2018 году рашэньнем агульнага сходу акцыянэраў банка было прынята перайменаваць банк у Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Банк Дабрабыт»[11].

З 2022 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, ЗША (гл. сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў), Канады, Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны[12], з 2023 годзе – пад санкцыямі Новай Зэляндыі[13].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads