Баравускі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бараву́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Баравуха (не ўваходзіць у склад савету).
Гісторыя
7 чэрвеня 1968 году Махіроўскі сельсавет перайменаваны ў Баравускі ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Баравуха I[1].
15 сакавіка 2000 году вёска Баравуха-1 і пасёлак Міжрэчча перададзеныя ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне да Наваполацкага гарадзкога савету[2]. 15 чэрвеня 2000 году вёска Баравуха-1 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і перайменаваная ў Баравуху[3]. У сувязі з гэтым створаны пасялковы савет[4].
10 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя населеныя пункты Адамова, Балдышы, Галякова, Запольле, Крумплева, Кулікова, Кушлікі, Мётлы, Мікуліна, Навіньне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Цераспольле, Якубенкі, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Адамоўскага сельсавету[5].
22 лютага 2019 году мястэчка Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаныя ў межы Наваполацку[6][7].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1986 году — 23[8]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads