Баравуха
былое мястэчка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, цяпер у складзе Наваполацку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бараву́ха[2] — былое мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Вельля недалёка ад ракі Дзьвіны. Уваходзіла ў склад Наваполацкага гарсавету Віцебскай вобласьці і зьяўлялася цэнтрам Баравускага сельсавету. Насельніцтва на 2019 год — 5406 чалавек[1]. Знаходзіцца за 12 км ад Наваполацку, за 10 км ад Полацку[3]; чыгуначная станцыя на лініі Дзьвінск — Полацак, каля шашы Полацак — Рыга.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVIII стагодзьдзя (па іншым крыніцам — з 1812 году) як вёска Баравух. Побач зь вёскай праходзіў тракт з Дрысы ў Полацак. Па адкрыцьці чыгуначнага руху ад Полацку да Віцебску ў кастрычніку 1866 году ў Баравусе зьявіўся чыгуначны разьезд і станцыя Рыска-Арлоўскай чыгункі. Зьяўленьне новай транспартнай магістралі спрыяльна паўплывала на эканамічнае разьвіцьцё паселішча.
У 1916 годзе ў Баравусе ў складзе дарожна-будаўнічага атраду працаваў беларускі паэт Янка Купала.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баравуха абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Баравуху I вярнулі ў склад БССР, з 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад Махіроўскага сельсавету Полацкага раёну Полацкай (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай) акругі, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай (з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай) вобласьці[4]. З 1926 году цэнтар Махіроўскага сельсавету. З 7 чэрвеня 1968 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Баравускага сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. 15 сакавіка 2000 году вёска Баравуха-1 і пасёлак Міжрэчча перададзеныя ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне да Наваполацкага гарадзкога савету[5]. 15 чэрвеня 2000 году вёска атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і перайменаваная ў Баравуху[6]. У сувязі з гэтым створаны пасялковы савет у складзе Наваполацкага гарадзкога савету Віцебскай вобласьці[7]. Пазьней пасялковы савет быў скасаваны[8].
Пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь 2015 году прадугледжвалася, што мястэчка Баравуха і вёска Копцева ўвойдуць у склад Наваполацку[9][10]. У 2016 годзе разглядалася пытаньне аб уваходзе ў склад Наваполацку Баравухі і іншых сельскіх населеных пунктаў Баравускага сельсавету[11].
22 лютага 2019 году мястэчка Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаныя ў межы Наваполацку[12][13].
За савецкім часам побач з аднайменнай вёскай збудавалі вайсковае мястэчка.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1995 год — 1073 чал., 438 двароў[14]; 1999 год — 1289 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 5541 чал.[15]; 2006 год — 5,6 тыс. чал.; 2007 год — 5,6 тыс. чал.[16]; 2008 год — 5681 чал.[15]; 2008 год — 5,5 тыс. чал.; 2009 год — 5469 чал.[17] (перапіс); 2016 год — 5452 чал.[18]; 2017 год — 5447 чал.[19]; 2018 год — 5440 чал.[20]; 2019 год — 5406 чал.[1]
Інфраструктура
У Баравусе працуюць гімназія і пачатковая школа, клюб, бібліятэка, пошта. Дзее царква.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads