Барада

валосьсе на ніжняй частцы твару From Wikipedia, the free encyclopedia

Барада
Remove ads

Барада — валасяное покрыва на ніжняй частцы твару.

Thumb
Барада Францішка Багушэвіча

У чалавека барада зьяўляецца адной з мужчынскіх другасных плоцевых прыкметаў, абумоўленых наяўнасьцю тэстастэрону.

Усе мужчыны Старажытнага Эгіпту галілі бараду. Права насіць бараду меў толькі фараон (у знак свайго валоданьня зямлёй), але яго барада была штучнай. Яе, як і парык, рабілі з воўны або са зрэзаных валасоў, перавітых залатымі ніткамі, і падвязвалі да падбародка шнурком. Гэтай цырыманіяльнай барадзе маглі надаваць розныя формы, але самай распаўсюджанай была загнутая на канцы косамі, падобная да кацінага хваста.

Аляксандар Македонскі загадваў сваім салдатам галіць бараду, каб варожы воін ня мог схапіць за яе ў ходзе бітвы.

У Рымскай імпэрыі выгалены твар і кароткая стрыжка былі аднымі з прыкмет цывілізаванасьці і вылучалі рымляніна зь «дзікіх» народаў.

Востраў Барбадас у літаральным перакладзе азначае «барадаты».

Кубінскія паўстанцы супраць рэжыму Батысты на чале з Ф. Кастра былі вядомыя як «барбудас» — барадатыя.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Вусы
  • Бакенбарды
  • Лангабарды, ламбарды (па-нямецку: Langobarden, літ. «доўгабародыя») — германскае племя. Паводле легенды, каб лангабарды здаваліся больш шматлікімі і каб запалохаць ворага, перад бітвай лангабардзкія жанчыны завязвалі свае валасы пад падбародкам, становячыся падобнымі на барадатых мужчын.
  • Фрыдрых I Барбароса
  • Падатак на бараду
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads