Барскія канфэдэраты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Барскія канфэдэраты» (па-француску: Les confédérés de Bar, па-польску: Konfederaci barscy) — празаічная драма на францускай мове ў 5 актах, напісаная Адамам Міцкевічам у 1835—1836 гадах для парыскай сцэны[1].
Драма складалася зь пяці актаў, але захаваліся толькі два першыя акты. Захаваныя І і ІІ акты былі апублікаваны пасьмяротна сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам у: «Drames polonaіs», Parіs 1867 і «Melanges posthumes», Parіs 1872. польскі вершаваны пераклад аўтарства Аўгуста Алізароўскага ўпершыню быў прадстаўлены ў Кракаве 1 студзеня 1872. Сярод празаічных перакладнікаў драмы на польскую мову: Пётар Хмялёўскі, Юзэф Каленбах, Ян Каспровіч і Артур Гурскі.
У драме прадстаўлены эпізод Барскай канфэдэрацыі з 1772 году: захоп Вавэля атрадам канфэдэратаў пад камандаваньнем францускага палкоўніка Клёда Габрыеля дэ Шуазі. Таксама Міцкевіч свабодна ўводзіць у дзеяньне драмы вобразы Казімера Пуласкага і ксяндза Марка Яндаловіча. Сюжэт гэтай драмы точыцца вакол інтрыгі двух пэрсанажаў: ваяводы (спрыяў канфэдэрам канфэдэратаў) і яго дачкі — графіні, якая была каханьнем юнацтва Пуласкага.
Remove ads
Бібліяграфія
- Zofia Stefanowska, Konfederaci barscy, Les confédérés de Bar, w: Literatura Polska, przegląd encyklopedyczny, Warszawa 1984, t. I, s. 466.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads