Барсук

від драпежных сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia

Барсук
Remove ads

Барсу́к (Meles meles) — сысун атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae). Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусі (II катэгорыя аховы)[1].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Апісаньне

Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восеньню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасьці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцьця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

Remove ads

Пашырэньне

Жыве ў Эўразіі (Усходняя Эўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сыбіры, Далёкі Ўсход).

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік. На тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка налічваецца каля 120 барсукоў[2], у нацыянальным парку Белавежскай пушчы — каля 60[3].

Месцы пражываньня: лясы, радзей хмызьнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганьнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads