Куніцавыя
сямейства сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куніцавыя (Mustelidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае каля 60 відаў зь 22 сучасных родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць усе кантынэнты, за выключэньнем Аўстраліі і Антарктыды, і не сустракаюцца на Мадагаскары і акіянічных астравах. Куніцавыя сустракаюцца ў розных месцах пражываньня, у тым ліку наземныя, водныя, і марскія.
Remove ads
Зьнешні выгляд
Як правіла, скунсавыя маюць падоўжаныя целы з кароткімі нагамі. Вушы кароткія. Расамахі і барсукі маюць больш шырокае цела. Самая маленькая — ласка (Mustela nivalis), вага якой складае ад 35 да 250 грамаў. Самыя буйныя — Расамахі (Gulo gulo) і марскія выдры (Enhydra lutris) дасягаюць 32 кг і 45 кг адпаведна. Дарослыя самцы, як правіла, прыблізна на 25 адсоткаў больш, чым самкі таго ж віду. Зубная формула: 3/3, 1/1, 2–4/2–4, 1/1–2 = 28–38. Іклы доўгія.
Remove ads
Лад жыцьця
Яны ядуць бесхрыбетных, а таксама хрыбетных. Некаторыя віды эвалюцыянавалі, каб умець лазіць па дрэвах (напрыклад, куніца) або плаваць (напрыклад, марская выдра, норка) у пошуках здабычы. Члены сямейства альбо дзённыя, альбо начныя. Куніцавыя звычайна жывуць ад 5 да 20 гадоў у дзікай прыродзе.
Сыстэматыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads