Барсэлёна (гандбольны клюб)

гішпанскі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Барсэлёна (гандбольны клюб)
Remove ads

Футбо́льны клюб «Барсэлё́на гандбо́л» (па-гішпанску: Futbol Club Barcelona Handbol) — гішпанскі гандбольны клюб з Барсэлёны (Каталёнія). Выступае ў найвышэйшай нацыянальнай Лізе Асабаль. Хатнія матчы праводзіць на пляцоўцы «Паляў Бляўграна» зьмяшчальнасьцю 8250 чалавек.

Хуткія факты Поўная назва, Кароткая назва ...
Remove ads

Мінуўшчына

Гандбольны клюб «Барсэлёна» заснаваны 29 лістапада 1942 як сэкцыя аднайменнага футбольнага клюбу за часам прэзыдэнцтва ў ім Энрыке Пінэйры. У першыя гады гандбалісты з Каталёніі не дасягнулі асаблівых посьпехаў з-за наяўнасьці моцных супернікаў з «Атлетыка» і «Гранальерсу», якія дамінавалі ў чэмпіянаце. Усё зьмянілася толькі пасьля прыходу ў «Барсэлёну» аднаго з найвыбітнейшых трэнэраў у гісторыі гандболу Валеры Рывэра. За ім клюб стаў практычна непераможным ня толькі ў Гішпаніі, але і ў Эўропе, заваяваўшы пад ягоным кіраўніцтвам 62 трафэі, у тым ліку 5 Кубкаў Эўропы запар.

Урэшце ў 2013 року «Барсэлёна» на чале зь цяперашнім трэнэрам Хаўерам Паскуалем заваявала і трафэй Super Globe — адзіны, якога яны дагэтуль ня мелі[1].

Remove ads

Дасягненьні

  • Клюбны чэмпіянат сьвету па гандболе ІГФ:
    • 2013, 2014, 2017, 2018, 2019
  • Кубак уладальнікаў кубкаў ЭГФ: 5
    • 1983-84, 1984-85, 1985-86, 1993-94, 1994-95
  • Моладзевы дывізіён Гішпаніі: 8
    • 1968-69, 1972-73, 1979-80, 1981-82, 1985-86, 1987-88, 1988-89, 1989-90
  • Ліга Асабаль: 21
    • 1990-91, 1991-92, 1995-96, 1996-97, 1997-98, 1998-99, 1999—2000, 2002-03, 2005-06, 2010-11,
    • 2011-12, 2012-13, 2013–14, 2014-15, 2015—16, 2016—17, 2017–18, 2018–19, 2019–20, 2020–21,
    • 2021–22
  • Кубак караля: 26
    • 1968-69, 1971-72, 1972-73, 1982-83, 1983-84, 1984-85, 1987-88, 1989-90, 1992-93, 1993-94,
    • 1996-97, 1997-98, 1999—2000, 2003-04, 2006-07, 2008-09, 2009-10, 2013–14, 2014—15, 2015—16,
    • 2016—17, 2017–18, 2018–19, 2019–20, 2020–21, 2021–22
  • Кубак Асабаль: 17
    • 1994-95, 1995-96, 1999—2000, 2000-01, 2001-02, 2009-10, 2011-12, 2012-13, 2013–14, 2014–15,
    • 2015—16, 2016—17, 2017—18, 2018–19, 2019–20, 2020–21, 2021–22
  • Супэркубак Асабаль: 24
    • 1986-87, 1988-89, 1989-90, 1990-91, 1991-92, 1993-94, 1996-97, 1997-98, 1999—2000, 2000-01,
    • 2003-04, 2006-07, 2008-09, 2009-10, 2012-13, 2013-14, 2014-15, 2015—16, 2016—17, 2017—18,
    • 2018–19, 2019–20, 2020–21, 2021–22
  • Гішпанскі чэмпіянат: 6
    • 1944-45, 1945-46, 1946-47, 1948-49, 1950-51, 1956-57
  • Каталёнскі чэмпіянат: 10
    • 1943-44, 1944-45, 1945-46, 1946-47, 1948-49, 1950-51, 1953-54, 1954-55, 1956-57, 1957-58
  • Каталёнская ліга: 12
    • 1981-82, 1982-83, 1983-84, 1984-85, 1986-87, 1987-88, 1990-91, 1991-92, 1992-93, 1993-94, 1994-95, 1996-97
  • Пірэнэйская ліга: 16
    • 1997-98, 1998-99, 1999—2000, 2000-01, 2001-02, 2003-04, 2005-06, 2006-07, 2007-08, 2009-10,
    • 2010-11, 2011-12, 2012–13, 2014—15, 2015—16, 2016—17
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads