Каталёнія

гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць у складзе Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Каталёнія
Remove ads

Каталёнія або Каталуньня (па-каталянску: Catalunya, па-гішпанску: Cataluña, па-аксытанску: Catalonha) — гістарычны рэгіён і аўтаномная супольнасьць у складзе Гішпаніі, на паўночным усходзе Пірэнейскаага паўвострава паміж міжземнаморскім узьбярэжжам і Пірэнэямі.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Thumb
Каталёнія
Remove ads

Паходжаньне назвы

Назва Каталёнія пачала ўжывацца зь сярэдзіны XII стагодзьдзя для пазначэньня сукупнасьці графстваў, якія складалі Гішпанскую марку ды паступова вызваляліся ад апекі франкаў, стаўшы сувэрэннай краінай. Паходжаньне слова «Каталёнія» застаецца невядомым і адкрытым для інтэрпрэтацыі. Найбольш распаўсюджаная тэорыя паходжаньня ад словаў «зямля замкаў» (па-каталянску: terra de castells)[6], што падобна да этымалёгіі назвы Кастыліі. Іншая тэорыя мяркуе, што Каталёнія паходзіць ад «Gotholàndia» (зямля готаў)[7], бо гэтак франкі часьцяком звалі тэрыторыю на поўдзень ад Пірэнэяў.

Першая дакумэнтальная згадка тэрміну Каталёнія зьяўляецца ў «Liber Maiolichinus de Gestis Pisanorum Illustribus» — эпапэі на лацінскай мове, якая распавядае пра крыжовы паход 1113—1114 гадоў. У ёй барсэлёнскі граф Рамон Бэрэнгер III называецца «Dux Catalanensis» (герцаг каталёнскі), а ягоныя землі «Catalania».

Remove ads

Рэфэрэндум пра незалежнасьць

Thumb
Дэманстрацыя баскаў у знак салідарнасьці з імкненьнем каталёнцаў да незалежнасьці

У верасьні 2017 году парлямэнт Каталёніі прыняў закон аб парадку выхаду са складу Гішпаніі[8].

1 кастрычніка 2017 году ў Каталёніі прайшоў рэфэрэндум аб незалежнасьці ад Гішпаніі. Канстытуцыйны суд Гішпаніі прызнаў яго незаконным. Па зьвестках мясцовых уладаў, яўка склала 42% і за незалежнасьць выказаліся 90% зь іх.

Гішпанскі ўрад паспрабаваў перашкодзіць галасаваньню. На некаторых участках для разгону людзей ужываліся гумовыя кулі. Улады Каталёніі абвясьцілі, што пацярпелі больш за 800 чалавек.

10 кастрычніка ў парлямэнце Каталёніі была падпісана Дэклярацыя незалежнасьці. Прэзыдэнт Карлес Пучдэмонт заклі́каў Мадрыд да перамоваў[9].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads