Бартламей Стробэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бартламей Стробэль ці Барталямэўс Штробэль (па-польску: Bartłomiej Strobel, па-нямецку: Bartholomäus Strobel; 11 красавіка 1591 году — пасьля 1650 году) — сылескі мастак, які працаваў у стылі барока ў Празе, Сылезіі і, нарэшце, у Польшчы, куды эміграваў, ратуючыся ад эпідэміі чумы ў Сылезіі пасьля Трыццацігадовай вайны.
Бартламей пісаў партрэты і рэлігійныя творы для кіруючых эліт рэгіёну і рэлігійных ордэнаў. Ягонай найбольш вядомай працай лічыцца карціна «Сьвята Ірада з абезгалоўліваньнем Яна Хрысьціцеля», які на сёньня выстаўлены ў Музэі Прада. Твор спалучае ў сабе нібы рэлігійную тэму з раскошным адлюстраваньнем сучаснага прыдворнага банкету і мноствам партрэтаў вядучых дзеячаў Цэнтральнае Эўропы, ідэнтыфікацыя якіх часткова застаецца нявызначанай.
Дзьве значна менш вядомыя працы, як то «Сьвята Ірада», якая зараз знаходзіцца ў Старой пінакатэцы ў Мюнхэне, і «Даніель і Кір перад ідалам Бэлу», якая цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве, паўтараюць адметную формулу раскошнага і даволі дэкадэнцкага застольля, зьмешчанага ў складанай карціннай прасторы. На гэтых карцінах многія фігуры маюць выдуманыя вэрсіі сучаснага касьцюму.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads