Барысаўскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барысаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Барысаве. Знаходзіўся на левым беразе ракі Бярэзіны каля ўтоку ракі Пральлі. Існаваў у XIII—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся ровы, запоўненыя вадой.
Помнік абарончай архітэктуры | |
Барысаўскі замак | |
![]() Барысаўскі замак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Барысаў |
Каардынаты | 54°14′25″ пн. ш. 28°30′03″ у. д. |
Дата заснаваньня | XIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Барысаўскі замак на мапе Беларусі ![]() ![]() Барысаўскі замак | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Замак у Барысаве збудавалі ў XIII—XIV стагодзьдзях па пераносе старыжытнага гораду на новае месца. Кантраляваў суднаходны шлях з Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях у цэнтар Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. замак тройчы (у 1514, 1519 і 1535 гадох) бралі ў аблогу войскі Маскоўскай дзяржавы.
У 1-й палове XVII ст. перабудоўваўся ў бастыённую фартэцыю. У 1655 годзе маскоўскія войскі захапілі і спалілі замак. У 1656 годзе двойчы пераходзіў з рук у рукі, моцна пацярпеў і некалькі гадоў рамантаваўся. Па аблозе маскоўскай акупацыйнай залогі, якая працягвалася з чэрвеня 1661 да 9 ліпеня 1662 году, абаронцы Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі замак, па чым яго аднавілі.
Па уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзел Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Барысаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, замак прыйшоў ў заняпад.
Remove ads
Архітэктура
Займаў пляцоўку каля 2 га, аточаную земляным валам з драўлянымі сьценамі і вежамі, а таксама ровам. Па перабудове ў XVII ст. стаў 5-бастыённай фартэцыяй, з усходу да якой далучалася падзамча, якое таксама мела лінію абароны[1].
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка вязьніцы на Замчышчы
- 1860-я гг.
- да 1918 г
- да 1918 г
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан вязьніцы на Замчышчы
- 2013 г.
- 2013 г.
- 2013 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads