Барыс Гельфанд

беларускі й ізраільскі шахіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Гельфанд
Remove ads

Барыс Абрамавіч Гельфанд (нар. 24 чэрвеня 1968 году, Менск) — ізраільскі, раней беларускі, шахматыст, гросмайстар (1989).

Хуткія факты Краіна, Нарадзіўся ...

Біяграфія

Родам зь Беларусі, у 1998 годзе іміграваў у Ізраіль. У цяперашні час жыве ў Рышон-ле-Цыёне. Жанаты, мае дачку. Уваходзіць у склад зборнай Ізраілю.

Спартовыя дасягненьні

Больш інфармацыі Рок, Места ...
  • 1-4-е месца разам з Аляксеем Выжманавінам, Ільлём Сьмірынам, Канстантынам Лернэрам у 1987 годзе [URS-ch адбор, 7 з 11]
  • 1-е месца ў Арнэме ў 1987 годзе [EU-ch U20, 11? з 13, +11=1-1]
  • 1-3-е месца разам з Барысам Гулько, Эрыкам Лобранам у Амстэрдаме ў 1988 годзе [OHRA-B, 6? з 9]
  • 1-4-е месца разам з Васілём Іванчуком, Рыгорам Серперам, Жаэлем Лацье ў Адэлаідзе ў 1988 годзе [Wch U20, 9 з 13, +7=4-2]
  • 2-е месца ў Клайпедзе ў 1988 годзе [URS-ch FL56, 10? з 16, +6=9-1, 9-я катэгорыя, кругавы турнір]
  • 1-2-е месца разам з Аляксеем Дрэевым у Арнэме ў 1988 годзе [EU-ch U20, 10? з 13, +10 =1 −2]
  • 2-е месца ў Лінарэсе ў 1990 годзе [Лінарэс 8th, 7? з 11, +6=3-2, 16-я катэгорыя, кругавы турнір]
  • 2-е месца ў Дортмундзе ў 1990 годзе [Dortmund-A, 8? з 11, +6=5-0, 13-я катэгорыя, кругавы турнір]
  • Вэна (1996, 1-2-е месца разам з Анатолем Карпавым, (+2 =7 −0))
Remove ads

Змаганьне за званьне чэмпіёна сьвету

З 1993 году Гельфанд зьяўляецца сталым удзельнікам бітваў за званьне чэмпіёна сьвету. Ён дайшоў да чвэрцьфіналу прэтэндэнцкага турніру ў 1993 і паўфіналу — у 1996. Гельфанд удзельнічаў і ў чэмпіянатах сьвету па накаўт-сыстэме ў 1998—2004 (найлепшы вынік — паўфіналіст у 1997).

Найболей пасьпяховым у кар’еры Гельфанда стаў выступ на апошнім чэмпіянаце сьвету ў Мэксыцы ў верасьні 2007 году. У адборачных матчах ён перамог Рустама Касымджанава і Гату Камскага, а на самім чэмпіянаце набраў 8 пунктаў з 14 (+3 =10 -1) і падзяліў другое месца з Уладзімерам Крамнікам: ззаду Вішы Ананда, але наперадзе Пэтэра Лека, Лявона Ароняна, Аляксандра Маразевіча, Аляксандра Грышчука і Пятра Сьвідлера.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads