Барыс Маісееў

савецкі і расейскі танцор, сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Маісееў
Remove ads

Барыс Міхайлавіч Маісееў (4 сакавіка 1954, Магілёў — 27 верасьня 2022[1]) — савецкі й расейскі поп-сьпявак, артыст эстрады, танцоўшчык, харэограф, заслужаны артыст Расеі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Барыс Майсееў нарадзіўся 1954 году ў Магілёве, у жаночай папраўчай калёніі. Ягоная маці, Геня Барысаўна Майсеева, адбывала там пакараньне па палітычным артыкуле[2].

Пасьля заканчэньня школы будучы сьпявак зьехаў у Менск, дзе паступіў у харэаграфічную вучэльню. Вучыўся ў балярыны Ніны Младзінскай, затым працаваў у Харкаўскім тэатры опэры і балета. У 1974 здымаўся ў фільме «Ясь і Яніна» кінастудыі «Беларусьфільм».

Са сьпявачкай Алесяй выканаў песьню «Салавей сьпявае» па-беларуску.

Майсееў быў адным з першых адкрытых сьпявакоў-геяў у Расеі. Па словах Майсеева, ён «ніколі не хаваў сваёй арыентацыі і ў мінулым часта за гэта атрымліваў». Але пазьней — у нулявыя — сьпявак стаў адмаўляць сваё дачыненьне да ЛГБТ-супольнасьці.

У 2002 годзе Майсееў перанёс інсульт, пасьля якога ў яго перасталі рухацца левая рука і верхняя губа, была парушана гаворка. Мікраінсульт у 2015 годзе пагоршыў стан здароўя артыста. У апошнія гады ён не зьяўляўся на публіцы і вёў адасоблены лад жыцьця.

Remove ads

Дыскаграфія

CD

  • 1996 — Дитя порока
  • 1998 — Праздник! Праздник!
  • 1999 — Просто Щелкунчик
  • 2000 — По секрету…
  • 2000 — Лебедь
  • 2001 — Потанцуем?! (Мега-Хиты-Ремиксы)
  • 2002 — Чужой
  • 2004 — Любимый человек
  • 2006 — Ангел
  • 2007 — Птичка. Живой звук
  • 2012 — Пастор. Лучший из мужчин

DVD

  • 2005 — Борис Моисеев. Просто щелкунчик
  • 2005 — Борис Моисеев и его леди: 5 лет спустя
  • 2005 — Борис Моисеев. Шоу продолжается
  • 2005 — Борис Моисеев. Лебедь
  • 2005 — Борис Моисеев. Королевство любви
  • 2005 — Навеки Ваш… Борис Моисеев
  • 2009 — Леди и Джентльмены
  • 2009 — Десерт
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads