Барыс Сьцяпанаў (фізык)

беларускі савецкі фізык, акадэмік From Wikipedia, the free encyclopedia

Барыс Сьцяпанаў (фізык)
Remove ads

Бары́с Іва́навіч Сьцяпа́наў (28 красавіка 1913, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 7 сьнежня 1987, Менск, БССР) — савецкі[2], расейскі[3] і беларускі[4] фізык, акадэмік АН БССР (1953)[5]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1949).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads
Remove ads

Біяграфія

Бацька Барыса Сьцяпанава быў працоўным[2]. У 1936 годзе скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт[2] (сёньняшняя назва Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург)[5]. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю[6]. У 1939 годзе ўступіў у КПСС[Крыніца?]. Удзельнічаў у Другой сусьветнай вайне[6]. У 1953 годзе па прапанове Прэзыдыюму АН БССР Барыс Сьцяпанаў абраны акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераехаў у Менск[6]. Ад 1953 да 1963 году быў загадчыкам катэдры спэктральнага аналізу БДУ[7]. У 1971—1986 дэпутат Вярхоўнага Савету БССР[Крыніца?]. Дасьледаваў спэктраскапію, люмінесцэнцыю[6], квантавую электроніку[5]. Разьвіў тэорыю анамалій у спэктрах двухатамных малекул (1939)[3]. Прапанаваў зручныя набліжаныя мэтады разьліку вагальных спэктраў складаных арганічных малекул[Крыніца?]. Пабудаваў квантавамэханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул (1955)[3]. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій[5]. Падрыхтаваў 14 дактароў навук, больш за 50 кандыдатаў навук[5]. У 1988 годзе Інстытут фізыкі НАН Беларусі названы ў гонар Барыса Сьцяпанава[5].

Remove ads

Узнагароды

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1973)[8].
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1950, за кнігу «Ваганьні малекул», напісаную сумесна з М. У. Валькенштэйнам и М. Ельяшэвічам)[6]
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1972, сумесна з вучнямі, за фундамэнтальныя дасьледаваньні ў вобласьці генэрацыі рашчынаў арганічных злучэньняў)[2]
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1982, за цыкль работ «Фізычныя асновы дынамічнай галяграфіі і новыя мэтады ператварэньня прасторавай структуры сьветлавых пучкоў»)
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1976, за распрацоўку мэтадаў разьліку энэргетычных і часавых характарыстык цьвёрдацельных лазэраў)
  • Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967)
  • Ордэн Леніна (1973)
  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1961, 1983)
  • Ордэн Сяброўства народаў (1979)
  • Ордэн Знак Пашаны (1952)
  • Залаты мэдаль імя С. І. Вавілава Акадэміі навук СССР (1967, за выбітныя работы ў вобласьці фізыкі)[2]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads