Бат
места ў Сомэрсэце (Ангельшчына) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бат (па-ангельску: Bath [ˈbɑːθ], па-лацінску: Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад у цырыманіяльным графстве Сомэрсэт на паўднёвым захадзе Ангельшчыны, які знаходзіцца за 156 км на захад ад Лёндану і за 21 км на паўднёвы ўсход ад Брысталу. Насельніцтва гораду — 83 992 чалавекі[1]. Статус гораду быў нададзены Бату каралевай Элізабэтай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасьць ад графства Сомэрсэт. Калі ў 1974 годзе было ўтворанае графства Эйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 году, калі графства Эйван было ліквідаванае, Бат дагэтуль зьяўляецца галоўным цэнтрам унітарнай адміністрацыйнай адзінкі Бат і Паўночна-Ўсходні Сомэрсэт.
Упершыню Бат быў заснаваны рымлянамі ў 43 г. да н. э. як спа курорт з лацінскай назвай Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія бані і палац на прымежных мескіх халмах у даліне ракі Эйван каля тэрмальных мінэральных крыніцаў, якія зьяўляецца адзінымі натурльна ўзьнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Ангельскі кароль Эдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазьней, у Геаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэньня. Шматлікія ўзоры геаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым бацкім камнем захаваліся і пагэтуль.
Бат быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музэяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленьню гэтага места, як асноўнага турыстычнага цэнтру, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3,8 мільёну дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўнівэрсытэты і некалькі школаў і коледжаў. Бат мае буйны сэктар сфэры паслугаў, разьвівальныя інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналёгіі, разам з сэктарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забясьпечваюць працаўладкаванасьць насельніцтва Бату і прымежнай тэрыторыі.
У Баце адбываецца дзеяньне двух раманаў Джэйн Остын — «Нортэнгерскае абацтва» і «Довады розуму».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads